Авторизация
 

Спецыялісты Міёрскай ПМК-55 на будаўніча-мантажных работах новай бальніцы

Специалисты Миорской ПМК-55 на строительно-монтажных работах в новой больницеАўторак, 14 лютага. З раніцы спецыялісты ПМК-55 заняты прывычнымі справамі. На заканчэнне будаўніча-мантажных работ на будынку новай цэнтральнай раённай бальніцы ў гэтым годзе выдзелена 8 мільёнаў рублёў (80 мільярдаў у нядаўнім недэнамінаваным вымярэнні!). 

 

Неўзабаве тут будзе шматлюдна і напружана, а пакуль падрыхтоўку да будучай гарачай пары ў галоўным корпусе вядзе брыгада Мікалая Гагалінскага. Бетоншчыкі пад кіраўніцтвам Мікалая Алегавіча заняты і на падпадлогавых работах у харчаблоку, там трэба пракладваць трубы і кабелі.


Специалисты Миорской ПМК-55 на строительно-монтажных работах в новой больницеАднак самае вялікае напружанне ў інфекцыйным корпусе, дзе вядзецца бягучы рамонт. У прыёмным пакоі, палатах №6 і 7 справамі заняты звенні тынкоўшчыкаў, плітачнікаў, маляроў, столяраў. Аднаўляюць сцяжку на падлозе, выраўніваюць сцены, устанаўліваюць пластыкавыя аконныя блокі, выконваюць іншыя работы. Усё робіцца для таго, каб тут былі створаны належныя ўмовы для медыкаў і хворых, будынак набыў не толькі сучасны выгляд, але і магчымасці прыняць самае сучаснае абсталяванне і начынне. Для ўдакладнення вось гэтых пытанняў абнаўляемы аб'ект 14 лютага наведалі памочнік Прэзідэнта-галоўны інспектар па Віцебскай вобласці Аляксандр Пазняк, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач і старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў.


У далейшым Аляксандр Рыгоравіч і Ігар Валер'евіч пракантралявалі ход спраў на ўзвядзенні жылля для работнікаў будучага металапракатнага завода і непасрэдна выкананне дырэктыўнага плана ўзвядзення самога прадпрыемства. Адзначана, што графік у цэлым захоўваецца. Дарэчы, комплекс будаўнічых пытанняў на ММПЗ абмяркоўваўся з запрашэннем прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў і пры ўдзеле старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандра Шуміліна на нарадзе ў мінулую пятніцу, 10 лютага. Работы вядуцца непасрэдна на пляцоўцы аб'екта, працягваецца стварэнне інфраструктуры. У той жа час знойдзена паразуменне, што пашырэнне жыллёвага будаўніцтва для работнікаў завода і ўвядзенне бальнічнага комплексу вычарпае магчымасці гарадскіх ачысных збудаванняў, на парадак дня становіцца праектаванне больш магутнага такога аб'екта.
***
15 лютага пытанні выканання будаўнічай праграмы раёна на 2017 год абмеркаваны ў райвыканкаме на рабочай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў мясцовых будаўнічых арганізацый.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта