Авторизация
 

16 лютага — рэспубліканскі Дзень прафілактыкі палавых інфекцый

16 февраля — республиканский День профилактики половых инфекций16 лютага — рэспубліканскі Дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Трэба памятаць, што заразіцца імі можна пры сексуальным кантакце і праз кроў. 

 

Цяпер вядома больш за 20 інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Найбольш частыя—сіфіліс, ганарэя, трыхаманіяз, хламідыёз, мікаплазмоз, кандыдоз, папіломавірус, генітальны герпес, гепатыт В і іншыя. Назіраецца тэндэнцыя да павялічэння колькасці скрытых і позніх форм сіфілісу і распаўсюджвання вірусных інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.


У Міёрскім раёне за мінулы год сіфіліс не рэгістраваўся, адзначаецца зніжэнне захворваемасці хламідыямі ў 1,4 раза, на ўзроўні 2015-га ганарэя—1 выпадак, трыхаманіяз—50 выпадкаў.


Уплыў інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, на арганізм чалавека не заўсёды абмяжоўваецца толькі паражэннем палавых органаў і сексуальным дыскамфортам. Пры несвоечасовай дыягностыцы ці няправільным лячэнні яны могуць пераходзіць у хранічную стадыю і стаць у наступным прычынай захворвання іншых органаў і сістэм. У жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту гэтыя хваробы могуць прывесці да бясплоддзя, пазаматачнай цяжарнасці, выкідышаў, датэрміновых родаў, заган плоду, мертванараджэнню. У мужчын таксама развіваецца бясплоддзе і сексуальныя парушэнні, нават імпатэнцыя.


У ліку самых значных момантаў прафілактыкі, па-першае, прапаганда больш бяспечных сексуальных паводзінаў. Трэба адмовіцца ад выпадковых палавых сувязей, выбраць адзі-нага і надзейнага партнёра, выкарыстоўваць прадметы індывідуальнай абароны (прэзерватывы, растворы антысептыкаў для спрынцавання палавых органаў у выпадку сумневу). Па-другое, садзейнічаць ранняму звароту людзей, якія пакутуюць палавымі інфекцыямі, і іх партнёраў за медыцынскай дапамогай. Па-трэцяе, важнае ўключэнне праграм лячэнне такіх хвароб у лік асноўных медыка-санітарных паслуг.


Выкананне прасцейшых правіл гарантуе бяспечнасць інтымнага жыцця і захаванне здароўя.
Калі ўзнікла падазрэнне, што заразіліся, не ўпадайце ў роспач, не займайцеся самалячэннем, не слухайце парады сяброў і знаёмых, а тэрмінова звярніцеся да ўрача, лепш да дэрматэвенеролага. Інакш хвароба пяройдзе ў хранічную стадыю і выклікае ўскладненні, прывядзе да заражэння раней здаровых палавых партнёраў і інфекцыі распаўсюдзяцца далей.

 

Фота для ілюстрацыі.
Алена ТАНКАВІД,

загадчык аддзела

эпідэміялогіі Міёрскага РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта