Авторизация
 

Каб не замерзнуць на Міёрчшыне трэба...

Чтобы не замерзнуть на Миорщине надо ...Абмарожванне ці халадавая траўма — гэта пашкоджанне тканак, выкліканае пераахаладжэннем. 

 

Абмарожванні можна атрымаць пры тэмпературы навакольнага асяроддзя не толькі ніжэй за нуль градусаў, але і вышэй за нуль. Магчымы кантактныя пашкоджанні, ад непасрэднага судакранання скуры ці слізістай абалонкі з вельмі халоднымі, звычайна металічнымі прадметамі. 

 

Заканамерна, чым ніжэй тэмпература, тым цяжэйшыя абмарожванні. Моцны вецер, павышаная вільготнасць паветра таксама могуць пашкодзіць тканкі. Халадавым траўмам і ўскладненням садзейнічае лёгкае ці вільготнае адзенне, цесны ці прамоклы абутак, а таксама слабая супраціўляемасць арганізма і парушэнне тэрмарэгуляцыі пад уплывам галадання, стамлення, хваравітага стану, асабліва кровастраты, алкагольнага ап'янення, агульнага ахаладжэння. Часцей за ўсё церпяць пальцы рук, вушы, нос, падбародак, бывае, і іншыя, закрытыя адзеннем часткі цела.


СУПРАЦЬСТАЯЦЬ ХОЛАДУ ДАПАМОГУЦЬ:
-рацыянальная экіпіроўка правільна падабранага, свабоднага адзення, цёплымі рукавіцамі (пальчаткамі) і абуткам;
-рухальная актыўнасць: чым яна вышэй, тым лепшае мышачнае цеплаўтварэнне;
-прыём гарачай ежы з павышаным утрыманнем тлушчу перад работай на холадзе;
-штодзённае абмыванне халоднай вадой, загартаванне;
-фізічныя практыкаванні на холадзе.


ПРЫ НІЗКАЙ ТЭМПЕРАТУРЫ НЕЛЬГА:
-апранаць адзенне з сінтэтычных тканін і гумавы абутак;
-выкарыстоўваць тугія паясы і прыстасаванні, якія сціскаюць цела і канечнасці, асабліва кісці і ступні;
-працаваць у мокрым адзенні і абутку;
-дапускаць кантакт скуры і слізістых абалонак з моцна ахалоджанымі металічнымі прадметамі;
-выкарыстоўваць тлушчавыя мазі, якія выклікаюць пашырэнне сасудаў, пад нанесеным слоем можа ўтварацца кандэнсацыя вільгаці і ўвільгатненне скуры;
-ужываць спіртныя напіткі.


ПРЫ АБМАРОЖВАННІ ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
-датыкацца да пашкоджаных участкаў пальцамі;
-расціраць снегам і воўнай;
-грэць у гарачай вадзе ці над адкрытым полымем;
-прымаць гарачую ванну.


АБАВЯЗКОВА ТРЭБА:
-накласці цеплаізаляцыйную павязку—ваўняныя хустку ці шалік;
-выпіць гарачую гарбату з лімонам, малінай, мёдам;
-звярнуцца да хірурга.

 

Фота для ілюстрацыі.
Сяргей МАШЭЙ,
урач-хірург Міёрскай ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта