Шкоднасць пылу

Дамашні пыл — нябачны вораг, які аказвае дрэнны ўплыў на здароўе чалавека. Ён наносіць лёгкім урон, раўназначны палове выкуранай цыгарэты, ускладняе цячэнне астмы і абвастрае алергіі.

Пыл не толькі будзіць захворванні, якія ўжо ёсць, але і прыводзіць да ўзнікнення новых, напрыклад, вірусных, бранхіяльнай астмы, парушэнняў слыху, праблем з ныркамі, інфаркту міякарда, артэрыясклерозу, хвароб скуры, кан’юктывітаў і інш.
Але, безумоўна, самым вялікім мінусам з’яўляецца распаўсюджанне эпідэмій.
Пыл качуе з дома ў дом, пераносячы з сабою мноства хваробатворных бактэрый, мікробаў, грыбкоў і вірусаў, праз дыхальныя шляхі трапляе ў арганізм чалавека і заражае яго інфекцыяй. Яшчэ ён багаты плесневымі грыбкамі і кляшчамі. Самі па сабе яны не ўяўляюць сур’ёзнай небяспекі, максімум могуць выклікаць алергію. Але факт іх прысутнасці ў нашым жыллі не можа выклікаць станоўчых эмоцый.
Асяроддзе знаходжання пылу — бытавая тэхніка, дываны, мяккія канапы і крэслы, шторы, фіранкі, цацкі, рэшткі прадуктаў і нават шафы, набітыя адзеннем.

Перамагчы пыл поўнасцю немагчыма. Адзіным метадам барацьбы застаецца прыбіранне. Гэта пыласос і мокрая ануча, якой неабходна кожны дзень праціраць адкрытыя полкі шафаў, паверхні сталоў, падаконнікаў, спінкі ложкаў. Не менш двух разоў на тыдзень мыць падлогу. Патрэбна часцей праветрываць памяшканне, мяняць і абавязкова прасаваць пасцельную бялізну, пыласосіць мэблю, летам сушыць коўдры, матрасы і падушкі на сонцы.

С. СКАВАРОДКА,
мікрабіёлаг.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.