Авторизация
 

Чым небяспечны трыхінелёз?

Чем опасен трихинеллёз?У мінулым годзе ў Беларусі зарэгістравана 29 выпадкаў трыхінелёзу. Захворваемасць фарміравалася за кошт сямейна-групавых выпадкаў, апошні з якіх здарыўся ў Брэсцкай вобласці.

 

У Баранавіцкім раёне трыхінелёз выяўлены ў 33 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Як устанавіла эпідэміялагічнае расследаванне, заразіліся, паеўшы каўбасы, вырабленай з мяса дзіка. 

 

Выпадкі трыхінелёзу рэгіструюцца штогод, аднак назіраецца пэўная тэндэнцыя да зніжэння паказчыкаў захворваемасці. Так, калі ў 90-х гадах мінулага стагоддзя здаралася да 180 выпадкаў у год, то на працягу апошняга дзесяцігоддзя не больш за 75, што звязана з пэўнай арганізацыйнай работай. Варта адзначыць, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць нарматыўна-прававыя акты "Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ўзнікнення і распаўсюджання трыхінелёзу", зацверджаныя пастановай МЗ РБ ад 22.12.2012 г. №204, якія ўстанаўліваюць забарону на ўжыванне, распаўсюджанне мяса хатніх свіней, іншых драпежных і ўсяядных жывёл, без папярэдняй пасляўбойнай ветэрынарнай экспертызы. "Часовае палажэнне аб асаблівым рэжыме адабрання, захоўвання і (ці) знішчэння рэсурсаў дзіка на тэрыторыі Беларусі", зацверджанае Пастановай Савета Міністраў ад 29.08.2013г. №758, забараняе вываз туш дзікоў з тэрыторыі паляўнічых угоддзяў.


Трыхінелёз—хвароба агульная для чалавека і драпежных жывёл, якая выклікаецца паразітаваннем у мышачнай тканцы лічынак гельмінта—трыхінелы. Людзі захворваюць пасля спажывання заражанага мяса дзікоў ці хатніх свіней, але таксама праз мяса мядзведзяў, нутрый і іншых мясапрадуктаў. З'яўляецца высокая тэмпература—да 39 градусаў і вышэй, мышачны боль (часцей у ікраножнай вобласці), ацёкі павекаў і твару. Нярэдка далучаюцца скураныя высыпанні і кішэчныя растройствы. Ступень цяжкасці вар'іруецца ад лёгкіх і сцёртых форм, да цяжкіх ускладненых, часам са смяротным зыходам.


Каб папярэдзіць занос і распаўсюджанне трыхінелёзу, неабходна выконваць наступныя меры прафілактыкі:
-у абавязковым парадку праводзіць пасляўбойную ветэрынарную экспертызу туш хатніх свіней, не распаўсюджваць сярод блізкіх і знаёмых мяса без ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
-адходы дамашняга забою дадаваць у рацыён хатніх свіней толькі пасля папярэдняга ветэрынарнага даследавання;
-забараняецца ўвозіць тушы адстрэляных дзікоў з паляўнічых угоддзяў і ўжыванне іх у ежу;
-нельга набываць морапрадукты ў невядомых асоб па-за ўстаноўленых месц гандлю;
-неабходна абараняць памяшканні для ўтрымання жывёлы ад пранікання грызуноў, важна знішчаць пацукоў, мышэй у жылых і прысядзібных пабудовах;
-заўсёды і паўсюль выконваць правілы асабістай гігіены, у тым ліку ў час і пасля кантакту з жывёламі.
Выконваючы пералічаныя меры перасцярогі, вы абмяжуеце не толькі сябе, але і іншых ад заражэння трыхінелёзам.

Фота для ілюстрацыі. 
Алена ТАНКАВІД,
заг.аддзелам эпідэміялогіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта