Авторизация
 

Каб замацавацца ў Міёрах патрэбна найперш жыллё

Чтобы закрепиться в Миорах нужно прежде всего жильё—Каб назаўсёды замацавацца ў Міёрах, патрэбна перспектыва,—лічыць малады спецыяліст Наталля КУКУЦЬ.—Найперш—жыллё, цяпер яго здымаю. На будоўлю кватэры для першага ўзносу ўласных зберажэнняў не хапіла. Інтэрнат забраніраваць не атрымалася, бо ў пашпарце міёрская прапіска.

 

Наталля паўтара года лечыць зубы міярчанам. З вялікай павагай і даверам ставяцца да яе пацыенты. Аднаго ратавала ад ацёку кораня, іншаму папярэдзіла бяду ад рэакцыі на заляжалае лякарства, трэція хваляць доктара за ўважлівасць і стараннасць.


Стаматолаг пасля Віцебскага медінстытута інтэрнатуру праходзіла ў Полацку. Гэта год звычайнай работы і разам з тым практыкі. Першага свайго пацыента нават не памятае, бо ў студэнцтве часценька выпрабоўвалі самі сябе. Наталля закончыла Міёрскую СШ №2 і ўжо тады ўпэўнілася: стане доктарам. У дзяцінстве хірургі ратавалі ёй жыццё. На які факультэт паступаць?


—Для хірурга забаялася трэмару рук, бо ў аперацыі кожны міліметр важны. Сучасныя прыборы з гэтым спраўляюцца, а тады… пайшла на стаматолага. Паралельна набіралі на фармацэўтычны і лячэбны, для тых, хто жадае са спецыялізацыяй вызначыцца пазней.
Думаеце, у зубной справе неабходны востры зрок? Дастаткова звычайнага. Там, па прызнанні спецыяліста, і так усё добра бачна. Візуалізацыі спрыяюць лямпы і павелічальныя люстэркі. А што насамрэч патрэбна, дык гэта няспешнасць і прадуманасць.


Графік дантыста ў райпаліклініцы даволі напружаны і шчыльны. Прыём з 8 да 18-ці, суботнія дзяжурствы і тыднёвая экстраная служба, якая ў любы час падразумявае стутус "на тэлефоне". За дзень у кабінеце бывае прыкладна па 18 пацыентаў. Кожны—са сваімі праблемамі, болем. Самы "складаны" ў практыцы—18-гадовы хлопец з 28 дзіркамі ў 30 зубах. Штодзень Наталля яму рэаніміравала па некалькі, некаторыя прыйшлося выдаляць. "Запаветную" даведку доктар падпісала толькі тады, калі ў дзіравым роце запанаваў поўны парадак.


З няпростых кліентаў—дзеці. Сапраўды, для многіх з іх паход да стаматолага—вялікі стрэс. Яшчэ не дакранаешся, а ўжо лямантуюць. Некаторыя лёгкі боль пераносяць спакойна. Шмат часу сыходзіць на ўгаворы. Па сутнасці, чым можа матываваць доктар? Гэтая формула даступна толькі бацькам. Іншыя дарослыя горш за дзяцей? Такое выпадае рэдка, звычайна дзядзі і цёці сябе кантралююць.


У стаматолагаў таксама зубы баляць. Адзін другому на паратунак ідуць калегі. Трымаюцца правіла і іншым рэкамендуюць: прафілактычны агляд кожныя паўгода, каб не адолеў моцны боль. Хто "не здаецца" да апошняга, той вельмі памыляецца і рызыкуе на кардынальныя меры. Лепш залечыць маленькую дзірачку.


Акрамя своечасовага лячэння, за белымі таварышамі абавязкова сачыць, каб мікробы і карыес іх не разбуралі. Гігіена роту--першае правіла. Чысцім зубы зранку пасля сняданка і вечарам, перад сном. Зубныя ніткі выдаляюць памежныя "рэшткі". Спрыяе жавальная гумка, але ў разумных "дозах": 5-10 хвілін пасля ежы. Спецыяліст не верыць, што "жвачка" выцягвае пломбы. Ды пры бязмернасці развівае мускулатуру сківіц, а пусты страўнік выдзяляе сок і такім чынам сам сябе з'ядае.


Малочныя зубы таксама патрабуюць пільнага догляду, лячэння, часам баляць. Іх карані з узростам не спрашчаюцца, бо дзеці цяпер перасталі жаваць жорсткую ежу. Разам з тым, папярэдніка неадкладна трэба выдаляць, калі яму на змену выбіўся новы.


Як адзначае доктар, цяпер мала людзей з добрымі зубамі. Складана вызначыць працэнт прамой прапарцыянальнасці з агульным станам, аднак дакладна, што на поласці роту адбіваюцца гарманальныя змены, жоўцева-кішэчныя і страўнікавыя хваробы.


Наталлі Кукуць прафесія падабаецца. Любіць пацыентаў, разумее іх псіхалогію, упэўнена ў сваіх ведах, імкнецца да дасканаласці. Для гэтага многа чытае, развіваецца шматбакова, цікавіцца эпохамі англійскіх і французскіх каралёў. Працаваць даводзіцца не на самым сучасным абсталяванні. Але такія праблемы характэрны і для буйных гарадоў — так разважае стаматолаг. Разам з тым ва ўніверсітэце штудзіравалі навейшыя спосабы, а рэальнасць праходзілі як гісторыю. Цяпер ставіць бюджэтныя пломбы і стараецца, каб і зуб зберагалі, і выглядалі прыгожа.. У платным лячэнні больш прамежкавых этапаў, лепшыя матэрыялы і інструменты.


Яшчэ Наталля Кукуць спраўна выдаляе. Казалі, што рука ў яе трывалая і ўпэўненая. Пакуль размаўляем, сваёй чаргі чакае міярчанка Лія Костка. Як даведваюся, прыходзіць да Наталлі не ўпершыню, заўважае яе старанне і ўважлівасць. Зубы—рэч даволі няпростая, таму важна знайсці свайго доктара.


Алена БАСІКІРСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта