Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулатории

Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииНовапагосцкая амбулаторыя размясцілася ў ціхім завулку насупраць касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Сталыя жыхары сведчаць, што будынак яшчэ даваенны, а ўзводзіўся як плябанія для ксян-дза. Святары там жылі, таму месца—намоленае. 

 

Асабістае знаёмства

У Новапагосцкай амбулаторыі працуюць 15 чалавек пад кіраўніцтвам урача агульнай практыкі, сонечнай і жыццярадаснай Таццяны Даргель. Работнікаў амбулаторыі трапна характарызуюць словы вядомага рускага крытыка В. Бялінскага: "Патрыятызм, чый бы ні быў, даказваецца не словам, а справай." Дас-ціпныя, арганізаваныя, адказныя і ветлівыя, большасць з іх жывуць у Новым Пагосце ці паблізу і працуюць звыш 20 год менавіта ў гэтай установе. Таццяна Іванаўна пазнаёміла з персаналам.


—Нашы работнікі не толькі лекары, але і аддушына для адзінокіх людзей. З некаторымі дастаткова пагаварыць і ім становіцца лягчэй без медыкаментаў. Аднак такіх няшмат. Уважліва сочым за сваімі падапечнымі, іншых наведваем абавязкова раз на тыдзень. З Міёрскай раённай бальніцай у нас карпаратыўная сувязь. Калі выклікалі "хуткую" ноччу з райцэнтра, то мне тэлефануюць, надалей мы ўважліва сочым за пацыентам, якому нездаровілася.


Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииВопытны спецыяліст Тамара Мураўская. Яна лабаранткай на адным месцы з 1977 года. Размеркавалі ў Міёры ў 1975-ым пасля заканчэння Мінскага медвучылішча. Родам з Чэрвеня Мінскай вобласці. Замуж выйшла за новапагосцкага хлопца. Жыве зараз у Шаркаўшчыне, але працоўнаму месцу не здра-дзіла. Тамара Леанідаўна не толькі ў амбулаторыі прымае, але выязджае на ФАПы ў Чапукі, Наўгароды, Волкаўшчыну. У пажылых людзей, якія ўжо не могуць хадзіць, прымае аналізы на даму. Праводзіць неабходныя працэдуры на працоўным месцы ў лабараторыі на цэнтрыфузе, яе "памочнік" і фотакаларыметр. Усе асноўныя аналізы робіць ў амбулаторыі: біяхімію, даследуе кроў і мачу, вызначае білірубін, халестэрын і іншае. Праверка з райцэнтра наведваецца да Тамары Леанідаўны раз у год, працуе яна без парушэнняў санэпідрэжыму.
Каля трох дзясяткаў стажу ў акушэркі Марыны Хахель. Больш за дваццаць год пасля Аршанскага медвучылішча зубным фельдшарам працуе Расціслаў Карабёнак. Практычна столькі ж тут і медсястра агульнай практыкі Наталля Рудзь, а з нядаўняга часу сумяшчае абавязкі прадаўца медыкаментаў у аптэчным пункце.


Медсястра фізіякабінета Жанна Шэбека праводзіць інгаляцыю, промневую тэрапію, ДДТ, пульсатэрапію, электрафарэзы, масаж. Яны найбольш "папулярныя" ў халодную пару. У Наўгародскім ФАПе на выездзе Жанна Аляксееўна робіць масаж, гэта платная паслуга, але попытам карыстаецца.
У амбулаторыі ёсць машына "хуткай". Кіруе ёй ураджэнец Новага Пагоста Віктар Мышкоўскі з 1996 года. На палову стаўкі працуе медсястрой пенсіянерка Тамара Язёнак.


Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииПад "апекай" амбулаторыі яшчэ тры ФАПы: Волкаўшчынскі, якім загадвае Святлана Сухоўская, Наўгародскі, дзе галоўная Таццяна Пракопчык, і Чапукоўскі, гаспадыня якога Валянціна Пяткевіч.
—Фельчар ідзе на выклік, калі што сур'ёзнае—тэлефануе мне, кладзём пацыента ў бальніцу. Жанчыны—прафесіяналы сваёй справы, таксама працуюць даўно,—так іх характарызуе ўрач Таццяна Іванаўна.
Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииНовапагосцкая амбулаторыя абслугоўвае вялікую частку раёна. Іх падапечныя: Новапагосцкая і Чапукоўская школы і дзіцячыя сады, ААТ "Любінова" і "Наўгароды", восем магазінаў, лясніцтва. У 45 вёсках па дадзеных сельсавета зарэгістраваны 1654 чалавекі, з іх 703 працаздольнага ўзросту, 10 дзяцей да года, 220 да 16-ці. На дыспансерным уліку ў амбулаторыі 682 асобы, толькі па артэрыяльнай гіпертэнзіі 467. Не ўсе пацыенты прыслухоўваюцца да медыкаў і не рэгулярна прымаюць лекі, а таму штогод здараюцца па 5-6 інсультаў. Паводле статыстыкі на ўліку па анкалагічных захворваннях 54 чалавекі, з іх тры выяўлены ў гэтым годзе. Увагі патрабуюць 9 дзяцей-інвалідаў.
Персанал амбулаторыі праводзіць медагляд работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, школьнікаў, вялікая ўвага маладому пакаленню, дзеткам да года—яны на асаблівым кантролі, вядуць прыём пацыентаў і выязджаюць на ФАПы.

 

Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииУ далёкіх 50-ых

Дзе цяпер размяшчаецца Новапагосцкая амбулаторыя, яшчэ нядаўна была бальніца. Як ужо згадвалася, будынак узводзіўся пад жыллё для ксяндзоў. Аднак лёс яго быў перайначаны. Старэйшае пакаленне прыгадвала, што пры Польшчы ў амбулаторыі працаваў фельчарам Селівер, два злотыя яму плацілі за прыём. У часы ваеннага ліхалецця, магчыма, гэта быў пункт для хворых.
Марыя Васільеўна Пазняк жыве ў Новым Пагосце, прыйшла працаваць медсястрой у далёкім 1956 го-дзе. Жанчына прыгадвала, што ўжо ў той час у бальніцы дзейнічалі ад-дзяленні: радзільнае, інфекцыйнае і тэрапеўтычнае. Затым набылі яшчэ двухпавярховы будынак. Спачатку там размяшчалася тэрапія, затым прымаў урач, але гэта пазней—у 60-ых.
Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииПрацавалі ўрачамі Чыграй і Вальдэмар Іосіфавіч Урублеўскі. Апошнія рамонты, прыблізна ў 90-ых, праводзіў Павел Паўлавіч Чатырбок.
У бальніцы магло размяшчацца 25 хворых. Побач быў агародчык, дзе для харчавання пацыентаў вырошчвалі агародніну. Раскінуўшы галінкі, растуць садовыя дрэўцы. Садзіў і прыбіраў ураджай медперсанал. Былі тут калісьці і сацыяльныя ложкі-месцы, якія асабліва зімой карысталіся попытам. Нават чэргі ўтвараліся. Улетку пажылыя з'язджалі да сваіх хат. Пасля ў падобных установах па прычыне бяспекі па ўсёй рэспубліцы забаранілі даглядаць хворых. Ужо пяць гадоў, як бальніца рэарганізавана ў амбулаторыю.

 

Под зорким глазом врачей в Новопогостской амбулаторииЗагадчыца Таццяна Іванаўна Даргель родам з-пад Даўгаўпілса Латвійскай Рэспублікі. Наш край упершыню наведала ў 1993 годзе, калі знаёмілася з бацькамі нарачонага. Выйшла замуж за хлопца з Волкаўшчыны. Таццяна з Валерыем нарадзілі і выгадавалі дачку і сына. Анастасія жыве ў Мінску, пасля заканчэння БДУ працуе юрыстам на станка-будаўнічым заводзе. Арцём атрымаў вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным агратэх-нічным універсітэце і ў ААТ "Любінова" загадвае майстэрняй. З маленства прырос да малой радзімы ў Волкаўшчыне, а таму жыве там з бабуляй.
Даргелі маюць дом у Чапуках. Да працоўных месц дабіраюцца на аўтамабілі. Валерый Паўлавіч таксама заняты ў амбулаторыі: зімой дае цяпло, а ўлетку вартуе. Цікава, што ён нарадзіўся ў 1961 годзе ў радзільным аддзяленні, якое дзейнічала на базе Новапагосцкай бальніцы.
Таццяна Іванаўна прыйшла працаваць у Новы Пагост у 1995-ым урачом-педыятрам. Апекавала школьнікаў і дзяцей да года. Да ўчастка тады належылі Наўгароды, Пераброддзе, Стары Пагост, Дубашынскі Двор, Волкаўшчына, Чапукі і іншыя дробныя вёсачкі.


На здымках: 1.Таццяна Даргель; 2.Тамара Мураўская; 3.Таццяна Даргель з Марынай Хахель і Наталляй Рудзь; 4.Расціслаў Карабёнак; 5.Жанна Шэбека; 6.Віктар Мышкоўскі.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.