Авторизация
 

Не паліце, міярчане!

+
Не курите, миорчане!17  ЛІСТАПАДА—АДЗІНЫ  ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ. СУСВЕТНЫ  ДЗЕНЬ  НЕКУРЭННЯ
Практычна ўсе наркаманы пачыналі з гэтага 
Курэнне крайне негатыўна ўплывае на фізічнае развіццё растучага арганізма, які больш уразлівы і ўспрымальны да нікаціну. У першую чаргу тытунёвыя яды шкодна ўплываюць на работу галаўнога мозга, нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы. Церпяць і органы дыхання, стрававання. 
 
Ранняе далучэнне да шкоднай звычкі можа развіць у будучым залежнасць ад алкаголю і нават наркатычных сродкаў. Курэнне—адна з самых частых прычын смерці, якую можна папярэдзіць.  
Маладыя павінны зразумець, што некурачыя лепш адчуваюць сябе, прыгажэй выглядаюць, даўжэй жывуць і захоўваюць актыўнасць.

Як адмовіцца ад курэння?
Перш за ўсё трэба настроіцца і вырашыць для сябе, што важней: цыгарэты ці здароўе? Кідаць курыць трэба ў адзін момант. Паступовае пазбаўленне ад шкоднай звычкі рэдка бывае паспяховым. Прыбярыце з дома атрыбутыку курыльшчыка: цыгарэты, попельніцу, запальнічку. У думках прадстаўце сваё жыццё без тытуню. Падлічыце фінансавыя затраты на цыгарэты і выгадную эканомію без іх. Займіцеся карыснай справай для сябе, сям'і, грамадства. Старайцеся не знаходзіцца ў месцах, дзе кураць, не рэагуйце на правакацыі. Блізкія людзі, якія жадаюць дапамагчы, вас падтрымаюць. 

Найбольш эфектыўны спосаб прафілактыкі тытунёвай залежнасці—заняткі фізкультурай і спортам. Гэта навукова даказаны спосаб зменшыць схільнасць да курэння, асабліва ў самым пачатку залежнасці. 
Фізічныя нагрузкі дапамогуць зняць стрэс, дрэнны настрой, знізяць вагу, паскораць абменныя і мысліцельныя працэсы, палепшаць памяць, павысяць самаацэнку і ўпэўненасць у сабе. 
Акрамя гэтага, фізічныя нагрузкі стымулююць выпрацоўку мозгам "здаровых гармонаў задавальнення" і лепш вырашаюць усе тыя праблемы, з якімі змагаюцца пры дапамозе цыгарэты.
 
Фота для ілюстрацыі.
Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, галоўны ўрач ДУ "Міёрскі РЦГЭ".
Галіна МАЦУК, урач-гігіеніст па гігіене дзяцей і падлеткаў.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 610
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 404
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 555
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 575
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 906
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта