Авторизация
 

Сустрэча ў Міёрскім тэрытарыяльным цэнтры "Здароўе—гэта здорава"

+
Встреча в Миорском территориальном центре "Здоровье — это здорово"28 кастрычніка ў Тэрытарыяльным цэнтры ў праграме акцыі "Здароўе—гэта здорава" акушэр-гінеколаг Надзея Падалінская сустрэлася з удзельніцамі жаночага клуба. Мерапрыемства прысвяцілі здароўю, бо яно—залог будучыні. У 1993 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла кастрычнік месяцам барацьбы з ракам малочнай залозы. Цяпер у падобных акцыях удзельнічаюць звыш 40 краін. 
 
Людзі хочуць быць прыгожымі, паспяховымі і выдатна сябе адчуваць. Цяжка атрымліваць асалоду ад жыцця, калі нешта баліць, адцягвае і перашкаджае засяродзіцца. Задача--берагчы добрую фізічную і духоўную форму. Кожная прапушчаная дробязь можа прывесці да вялізных праблем. Доктар Надзея Падалінская паведаміла, што асаблівая небяспека раку малочнай залозы ў тым, што пухліна не баліць і разрастаецца з маленькай гарошыны. Таму трэба рэгулярна самастойна абмацваць верхні вонкавы квадрант грудзей бліжэй да падпахі. І хаця б раз на год правярацца ва ўрача. Пасля 45 гадоў праходзіць мамаграфію, разу якой дастаткова на 4-5 гадоў. 

Встреча в Миорском территориальном центре "Здоровье — это здорово"Па сусветных даследаваннях, каля 25% жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту пакутуюць ад захворванняў органаў малога таза, гінекалагічных паталогій і гарманальных дысбалансаў. Таму прычыны—пагаршэнне экалагічнага становішча, гіпадынамія, няправільнае харчаванне, шкодныя звычкі, пастаянны стрэс, псіхалагічны фактар. Наогул, падставы агульных жаночых немачаў—курэнне, гвалт (амаль кожная пятая ў свеце перажывае сексуальны гвалт да 15 гадоў), ранняе мацярынства (штогод каля 14 мільёнаў падлеткаў становяцца маці), ускладненні пры цяжарнасці і родах (штогод гінуць 1600 жанчын і больш за 10 000 нованароджаных), хатняя гаспадарка (1,3 мільёна паміраюць ад хранічнай хваробы лёгкіх, бо, гатуючы ежу, удыхаюць сумесь з соцень забруджвальных рэчываў). Дарэчы, статыстыка анказахворванняў у нашым раёне: рак скуры—12 выпадкаў, рак шыйкі маткі—6, рак малочнай залозы—12, рак мачавога пузыра—7, рак лёгкіх—11. 

Прысутныя паглядзелі фільм і відэазварот галоўнага мамолага Міністэрства аховы здароўя. Рак малочнай залозы—самая распаўсюджаная немач, якая на ранняй стадыі лёгка папярэджваецца: зберагаецца не толькі жыццё і здароўе, але і залоза. На пытанне чаму раней не звярталіся да ўрача, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва адказваюць, што не балела. У крытычным становішчы галоўнае—верыць і змагацца. Пацыентцы заставалася жыць усяго 2-3 месяцы. Аднак яна так хацела выправіцца, што пазбавілася ад пухліны без хіміятэрапіі. Іншая 28-гадовая хворая кідала пранізлівы погляд на ўрача. Толькі расцвіла яе зорка, якую загасаў боль. Хоць прагноз несуцешны, доктар адказаў, што разам мы мацней за рак, і нават сам паверыў, што дзяўчына выжыве. 

Встреча в Миорском территориальном центре "Здоровье — это здорово"Правяла мерапрыемства спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра Вольга Пацяёнак. У аддзяленні сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, якім загадвае Карына Арлюкевіч, падобныя сустрэчы маюць пастаянную прапіску. Актыўна таму спрыяе псіхолаг цэнтра Кацярына Богуш.
 
Напрыканцы паслухалі павучальную прытчу. Злы старац спытаў у добрага, што той трымае 
ў руках?—Матылька.—Жывы ён ці мёртвы?—Усё залежыць ад цябе: раскрыеш далоні—паляціць, сціснеш—загіне,—адказаў мудрэц.—
Усё ў тваіх руках. Як, у прынцыпе, і наша здароўе. 

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта