Авторизация
 

Cупраць антысанітарыі на Міёршчыне Тамара СКАВАРОДКА

+
Против антисанитарии на Миорщине Тамара СКОВОРОДКОУраджэнка вёскі Селішча Слуцкага раёна Тамара СКАВАРОДКА трапіла на Міёршчыну ў 1982 годзе па размеркаванні, калі закончыла Мінскі медыцынскі інстытут. Працуе загадчыцай аддзела гігіены ў Міёрскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
 
Спецыяліст любіць успамінаць пра навакольную прыроду вёскі, дзе нарадзілася. Калі ўпершыню апынулася ў Міёрах, улюбілася ў мясцовыя пейзажы са шматлікімі рэкамі і азёрамі. Як жа тут не застацца? 
Зразумець усе тонкасці прафесіі суразмоўцы цяжка, бо яна ёмістая. Адзін толькі аддзел гігіены складаецца з чатырох аддзяленняў: гігіены харчавання, гігіены працы, гігіены дзяцей і падлеткаў, а таксама камунальнай гігіены. Што там казаць пра абавязкі! 
—Кантралюем выкананне патрабаванняў санітарных норм і правіл на прадпрыемствах гандлю, ва ўстановах адукацыі і аздараўленчых лагерах, на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Яшчэ сочым за падтрыманнем якасці пітной вады, якая падаецца насельніцтву…,—бярэцца пералічваць загадчыца аддзела гігіены Тамара Скавародка.

Аб'ектаў без парушэнняў няма. Кіраўнікам арганізацый складана выканаць усе нормы і правілы, якія ўстаноўлены нарматыўнай дакументацыяй. Прычыны бываюць розныя. Таму даводзіцца падчас праверак штрафаваць адказных асоб— таго патрабуе закон. Менавіта гэты момант робіць працу работнікаў санітарнай службы турботнай і нават хвалюючай. 

Акрамя ўсяго іншага, ў апошні час імкліва змяняецца спецыфіка праверак. Патрабаванні становяцца больш жорсткімі як да правяраючых, так і да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Расслабляцца не варта нікому ўжо таму, што карысць ад кантролю відавочная. Санітарна-эпідэміялагічнае становішча у Міёрскім раёне стабільнае, не было зарэгістравана ніводнага масавага ўсплеску кішэчна-інфекцыйных захворванняў і прафесійнай захворваемасці.
 
ДАВЕДКА:
У аддзеле гігіены Міёрскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі працуюць па тры ўрача і фельдшары. Пад наглядам квалі-фікаваных спецыялістаў—499 аб'ектаў. Сярод іх 150 аб'ектаў харчавання, 75 водаправодаў  і 24 установы для дзяцей.

Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта