Авторизация
 

Карысная звычка, якую трэба выпрацоўваць

+
Полезная привычка, которую надо вырабатывать15  КАСТРЫЧНІКА — СУСВЕТНЫ  ДЗЕНЬ  ЧЫСТЫХ  РУК
 Рашэнне пра штогадовае правядзенне Дня чыстых рук прынята Генеральнай Асамблеяй ААН сумесна з Дзіцячым фондам ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 2008 годзе. Яго асноўная мэта—нагадаць, як просты гігіенічны навык дапамагае эфектыўна змагацца з кішэчнымі інфекцыямі, гепатытам А, папярэджваць вострыя рэспіраторныя і іншыя хваробы.
 
Згодна статыстычных дадзеных рэгулярнае мыццё рук з мылам дазваляе знізіць узровень дыярэйных захворванняў больш чым на 40%, а рэспіраторных інфекцый—амаль на 25%. Важная звычка ўзмоцнена прапагандавалася апошнія гады. Нягледзячы на гэта, многія час ад часу мыюць рукі без мыла, мяркуючы, што карыстацца ім не абавязкова. Аднак на чыстай скуры хваробатворныя мікраарганізмы хутка гінуць, на бруднай—выжываюць і размнажаюцца. 

Мыць рукі з мылам неабходна пасля наведвання грамадскіх месц і паездак у транспарце, уборкі дома, наведвання прыбіральні, ачышчэння носу ці чыхання, догляду за хворым і кантакту з яго рэчамі, дотыку да жывёл, сырых мяса і рыбы, а таксама перад прыгатаваннем ежы, у час трапезы. 

Аднак людзей, якія правільна выконваюць важную гігіенічную працэдуру, па-ранейшаму няшмат. Дык як правільна мыць рукі? 
Змачыце іх праточнай вадой, нанясіце мыла і размяркуйце паміж далонямі, на тыльным баку кісцей, паміж пальцамі і пад пазногнямі. Змыйце пену, па магчымасці не разбрызгваючы. Рукі абавязкова вытрыце насуха, бо на вільготных пераносіцца больш бактэрый і вірусаў, чым на сухіх. Выкарыстоўвайце для гэтага індывідуальны ручнік ці электрычны. 
Памятайце, мыццё рук—карысная звычка, якую трэба выпрацоўваць, каб захаваць здароўе і добрае самаадчуванне. 

Фота для ілюстрацыі.

Галіна ФЕДУКОВІЧ,
Людміла ДУЛІНСКАЯ.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 355
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 546
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 569
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 744
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 901
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта