Авторизация
 

Ліса ў двары — дрэнная прыкмета!

+
Лиса во дворе — плохая примета!Шаленства паражае цэнтральную нервовую сістэму. Смерць наступае ад спынення сэрца ці паралічу дыхання. 
 
Хатнім гадаванцам захворванне можа перадавацца, у асноўным, ад ліс—праз укус, драпіну. Праз пашкоджанае покрыва вірус трапляе ў спінны і галаўны мозг. Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад 10 дзён да 2 месяцаў, у залежнасці ад лакалізацыі. Месца, куды трапіла сліна, прыпухлае, чырванее, свярбіць, з'яўляецца недамаганне, парушаецца сон, павышаецца тэмпература цела, узнікае беспрычынны страх. 

У разгар паталогіі ўзнікаюць прыступы вадабоязі, што суправаджаюцца сутаргавымі скарачэннямі мышц глоткі і гартані ў некалькі секунд. Чалавек становіцца агрэсіўным, крычыць, мітусіцца. Магчымы слыхавыя і зрокавыя галюцынацыі. Перыяд паралічу пачынаецца з супакаення: знікае страх, прыступы фобіі; здаецца, што выздараўленне на парозе, але падманнае зацішша заканчваецца сумна.

Каб не дапусціць непапраўнага, пазбягайце кантакту з бадзяжнымі і чужымі жывёламі, не дазваляйце дзецям гуляць з чужымі сабакамі і кошкамі. Выконвайце правілы ўтрымання хатніх гадаванцаў, штогод вакцы-ніруйце іх у ветлячэбніцах. Людзі, занятыя на адлове бадзячых жывёл, ветэрынары, паляўнічыя, работнікі лясной гаспадаркі знаходзяцца ў пастаяннай рызыцы, а таму павінны прышчапляцца.
У выпадку ж укусу, пападання сліны, драпання жывёлы ці дзікага звера, трэба прамыць рану праточнай вадой з мылам і тэрмінова звярнуцца да хірурга па месцы жыхарства, які прызначыць лячэнне. 

С.МАШЭЙ, урач-хірург Міёрскай ЦРБ. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта