Авторизация
 

На Міёрчышне шаленства не зарэгістравана

+
28 верасня — Сусветны дзень барацьбы з шаленствам 
8 месяцаў сёлета ў раёне не зарэгістра-вана выпадкаў шаленства жывёл.
Шаленства (водабоязь)—вострае інфекцыйнае захворванне нервовай сістэмы, якое выклікае спецыфічны вірус.
 
Небяспечнае яно і для жывёл, і для людзей. Штогод ад шаленства паміраюць больш за 55 тысяч чалавек.
Вірус трапляе ў наш арганізм праз пашкоджаныя ўкусам скураныя пакровы ці пры пападанні сліны хворай жывёлы на драпіны і ранкі. Сёлета за 8 месяцаў колькасць зваротаў у медыцынскія ўстановы раёна з прычыны ўкусу, абсліньвання дзікімі і хатнімі жывёламі на ўзроўні мінулага года—28 чалавек. А вось дзяцей у параўнанні з леташнім на 10% больш. 

У 2016 годзе ў два разы паменела пацярпелых ад безнаглядных сабак, дзікія жывёлы не нападалі. З ліку тых, хто звярнуўся за антырабічнай дапамогай, хатнія гадаванцы нанеслі цялесныя пашкоджанні 15 чалавекам, безнаглядныя сабакі—4, ад хатніх катоў пацярпела 7, ад безнаглядных—2. 

23 чалавекам (як і ў мінулым годзе) прызначаны антырабічныя прышчэпкі, з іх 4 па безумоўным (поўным) курсе, 19—па ўмоўным. 
Каб папярэдзіць распаўсюджанне захворвання шаленствам сярод жывёл і людзей, абавязковыя для выканання наступныя правілы:
-усе сабакі і каты, незалежна ад пароды і прыналежнасці, павінны штогод прышчапляцца ад небяспечнага вірусу;
-сабаку на вуліцы трэба трымаць на кароткім павадку, абавязкова ў намордніку, не дапускаць зносін з бадзячымі сабратамі. Выгульваць не пад вокнамі дамоў і на дзіцячых пляцоўках, а ў спецыяльна адведзеных месцах. 

Дзяцей 12-14 гадоў адных лепш не адпраўляць на прагулку з хатнім гадаванцам, асабліва калі ён агрэсіўнай пароды і буйны. У выпадку ўзнікнення нестандартнай сітуацыі малому яшчэ не пад сілу справіццца. Да таго ж дзіця можа забыцца найхутчэй паведаміць бацькам пра нават нязначныя скураныя пашкоджанні, асабліва, калі жывёла знешне здаровая. 

Пастаянна тлумачце дзецям, што неабходна пазбягаць непатрэбных кантактаў з дзікімі, безнагляднымі, незнаёмымі сабакамі і катамі, падбіраць іх. Вожыкі і дробныя грызуны таксама могуць пераносіць вірус шаленства. 
Пры першых прыкметах неўласцівых жывёле паводзін патрэбна тэрмінова паказаць яе ветэрынарнаму ўрачу. У выпадку ўкусу ці драпання адразу звярнуцца за медыцынскай дапамогай. Калі злы звер на працягу 10-дзённага за ім  назірання застаецца здаровым, курс пачатых антырабічных прышчэпак можна спыняць.

Пры выяўленні трупа жывёлы, не кранайце яго, не здымайце скуру, пра знаходку ў абавязковым парадку паведаміце ў ветэрынарную службу. Пры ўкусе неабходна адразу і як мага глыбей прамыць ранку моцным мыльным растворам, а краі апрацаваць 70-градусным спіртам ці 5% настойкай ёду (гэта забівае да 80% вірусу), затым звярнуцца за медыцынскай дапамогай. 
Варта памятаць: чым раней пачата імунізацыя супраць шаленства, тым верагодней добры вынік. Ні ў якім разе нельга адмаўляцца ад прызначанага лячэння і самавольна перапыняць яго. Гэта можа прывесці да трагічных наступстваў. 
Памятайце, ваша здароўе—у вашых руках!

Алена ТАНКАВІД,
заг. аддзелам эпідэміялогіі 
ДУ "Міёрскі РЦГЭ". 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта