Авторизация
 

Адчайны крок не дапусціць

+
10 верасня—Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў. Самавольна адыходзяць з жыцця пераважна ва ўзросце 12-24 гадоў.  Нярэдка ў страшнай статыстыцы фігурыруе і наш раён. Што скіроўвае да такога незваротнага кроку. Як папярэдзіць бяду? Пра гэта гутарым з урачом-тэрапеўтам падлеткавым  Яўгеніяй Кавалевіч:

—Большасць патэнцыяльных самазабойцаў пакутуюць ад дыпрэсіі, прычынай якой можа быць бязладдзе ў сям'і, канфлікты на рабоце, стамленне, стрэс. Чалавек знаходзіцца ў падаўленым стане працяглы час, лічыць сябе "горшым за іншых", "няўдачнікам". Цяжка аказацца ў такой сітуацыі любому, але самыя безабаронныя ў ёй—дзеці і падлеткі.

Да 12 гадоў суіцыдальныя спробы  рэдкасць, але з 14-15 іх колькасць значна ўзрастае, дасягаючы максімуму ў групе 16-19 гадоў. У той жа час толькі 10% дзяцей сапраўды жадаюць расстацца з жыццём. Астатнія 90% толькі стараюцца штосьці даказаць сваім учынкам, "пашантажыраваць" бацькоў, сяброў, "непадзельнае каханне", дарослых, а часам—проста звярнуць увагу на сябе.
Заўважыць суіцыдальныя намеры часам дастаткова складана. Каб не дапусціць непапраўнага, папярэдзіць адчайны крок дзіцяці, неабходна ведаць ускосныя прыкметы суіцыдальнай гатоўнасці, да якіх належаць:

­-страта цікавасці да любімых заняткаў;
­-незвычайнае зніжэнне актыўнасці, апатыя, бязволле;
­-з'яўленне цягі да адасаблення, аддалення ад людзей; 
­-рэзкія перапады настрою, неадэкватная рэакцыя на словы і ўчынкі іншых людзей, беспрычынныя слёзы;
­-раптоўнае зніжэнне паспяховасці;
­-дрэнныя паводзіны ў школе, частыя прагулы без прычыны;
­-праблемы са сном, начныя жахі і бяссонніца;
­-халаднакроўнае расстанне з грашыма і дарагімі рэчамі;
­-імкненне "прывесці рэчы да парадку", падвесці вынікі, "папрасіць прабачэння за благое;
­-жарты і іранічныя выказванні, або "філасофскія разважанні" пра смерць;
­-выразы тыпу "як усё надакучыла", "стаміўся жыць", "калі гэта нарэшце скончыцца".

Калі з пералічанага заўважныя хаця б 1-2 прыкметы, на падлетка варта звярнуць асаблівую ўвагу. Неабходна ў даверлівай размове патлумачыць яму, што падобныя складаныя сітуацыі сустракаюцца даволі часта, але заўсёды ёсць  альтэрнатыўныя выхады.
Важна памятаць, што нягледзячы на пачуццё палёгкі і задаволенасці пасля гутаркі, праз некалькі дзён падлеткі зноў могуць задумацца пра суіцыд. Таму дарослым нельга губляць пільнасць.

Мы павінны навучыцца слухаць і чуць нашых дзяцей. Толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў, педагогаў, псіхолагаў, медыкаў можна дасягнуць вынікаў па прафілактыцы суіцыдальных паводзін. Беражыце сябе і блізкіх, бо ніякія рэчы і каштоўнасці не заменяць роднага чалавека. 

Фота для ілюстрацыі.
Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта