Авторизация
 

Грыбы: уважліва выбіраць, у меру спажываць

+
Грибы: внимательно выбирать, в меру потреблятьСезон ціхага палявання ў разгары. Разам з тым абвастраецца праблема атручвання грыбамі. Такія выпадкі нярэдкія, іншы раз нават трагічныя. 
 
Прыкметы недамагання з'яўляюцца праз некалькі гадзін пасля ўжывання ўсіх відаў ядавітых грыбоў, акрамя бледнай паганкі. Рэзкая слабасць, ванітаванне, дыярэя, галаўны боль, галавакружэнне. Калі вы на дачы, у вёсцы, а ўрач далёка, прыміце вялікую колькасць актываванага вугалю, выпіце як мага больш вады, што дазволіць прадухіліць абязводжванне, і тэрмінова выклікайце "хуткую". 

Не грэбуйце правіламі грыбніка:
—збірайце толькі вядомыя дары лесу;
—ніколі не спрабуйце сырыя грыбы на смак;
—перарослыя, старыя, няхай нават не чарвівыя, не варта класці ў кашолку, бо ў іх назапашаны шкодныя і ядавітыя рэчывы.

Сабраныя грыбы не рэкамендуецца захоўваць больш за 2-3 гадзіны. Калі па нейкіх прычынах не атрымліваецца адразу іх апрацаваць, нямытымі раскладзіце ў адзін рад на плоскую паверхню і перанясіце ў прахалоднае, добра праветрываемае месца. Можна змясціць у посудзе невялікімі кучкамі і паставіць у  халадзільнік. Так яны застаюцца бяспечнымі не больш за суткі, затым, як і ў любым памерлым арганізме, пачынаецца працэс інтэнсіўнага псавання. 

Салёныя грыбкі спажывайце не раней чым праз 40-50 дзён пасля засолу. За гэты час яны страчваюць горыч. Важна памятаць, што небяспечна захоўваць такую страву ў алюмініевым і ацынкаваным посудзе. 
Не купляйце грыбы на базары, невядома, дзе іх збіралі, магчыма,  уздоўж дарог, дзе лясныя дары ўвабралі ў сябе шмат таксічных рэчываў. 
Памятайце, што грыбы—цяжкі прадукт для страўніка, бо бялковы, з вялікай колькасцю хіціну. Не ешце іх зашмат нанач. Пры апрацоўцы пастарайцеся наразаць дробна, лепш спажываць парашок з высушаных грыбоў. Небяспечны гэты прадукт для цяжарных і матуль, якія кормяць грудзямі. Дзецям да 8 гадоў грыбы супрацьпаказаны і тым, хто церпіць ад захворванняў страўнікава-кішэчнага тракту (гастрыт, халецыстыт, панкрэатыт, гепатыт).

Не забывайцеся, што грыбы могуць быць крыніцай батулізму. Калі перад кансерваваннем яны дрэнна памытыя, на паверхні з дробнымі часцінкамі зямлі могуць аказацца ўзбуджальнікі цяжкай хваробы. Хатняя пастэрызацыя іх не знішчае, а ўмовы ў герметычна закаркаваным слоіку без доступу кіслароду спрыяльныя для развіцця вельмі небяспечнага для чалавека яду—батулатаксіну. Таму збірайце толькі маладыя грыбы і якасна іх апрацоўвайце.  

Галіна ФЕДУКОВІЧ, 
урач-гігіеніст па гігіене харчавання. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта