Авторизация
 

Лёгкіх шляхоў не шукала Галіна Крук— блізкі да сэрца абрала

+
Лёгких путей не искала Галина Крук — близко к сердцу выбралаБелыя халаты, стэрыльныя інструменты, пах лякарстваў, нярэдка бяссонныя ночы, сум і радасць у вачах пацыентаў—на працягу 45 год усё гэта акружала Галіну Аляксандраўну Крук. Азіраючыся на пройдзены прафесійны шлях, яна са светлай усмешкай прыгадвае працоўныя будні, з цеплынёй і ўдзячнасцю гаворыць пра былых калег. На Міёршчыне ажыццявілася  мара—дапамагаць людзям быць здаровымі.

Медыцына цікавіла са школьнай пары, хоць у сям'і ў гэтай сферы ніхто не быў заняты. Бацькі мае ў калгасе працавалі, дзве сястры выбралі гандлёвую справу,—расказвае субяседніца.—Памятаю, як у школу прыходзіла фельчар. Акуратная, прыемная, дасведчаная. Нам яна вельмі падабалася. І мне таксама хацелася насіць белы халат.

Школьныя класы змянілі аўдыторыі Полацкага медвучылішча. Галіне Аляксандраўне было 19 год, калі, скончыўшы акушэрскае аддзяленне, атрымала размеркаванне ў Канахоўскі ФАП. Пра цяжкасці не думала, мела намер практыкавацца і набірацца вопыту. Старанне маладога спецыяліста не засталося па-за ўвагай кіраўніцтва: перавялі медсястрой у аперацыйны блок ЦРБ. Для гэтага давялося падвучыцца. 
У Міёрах з'явілася ўласная сям'я, паспяхова ішлі справы на працы, вяртацца ў родны Верхнядзвінскі раён Галіна Аляксандраўна не планавала. Паспела папрацаваць у некалькіх аддзяленнях. З разуменнем ставілася да "накладак" у працоўным часе, калі пасля напружанага дня тэрмінова выклікалі ўначы, а з раніцы зноў трэба быць у тонусе.
 
Адказнасці і ўмення будаваць зносіны з людзьмі патрабавала пасада галоўнай медыцынскай сястры ЦРБ, якую займала з 1985 па 2005 гады. Арганізацыя работы сярэдняга і малодшага медперсаналу, забеспячэнне лекавымі сродкамі лячэбна-прафілактычных устаноў раёна значыліся ў ліку асноўных, але далёка не адзіных абавязкаў.

—Вернымі памочнікамі былі старшыя медсёстры: у паліклініцы—Алена Іванаўна Януковіч, у аперацыйным блоку—Жанна Мікалаеўна Касевіч, у дзіцячым аддзяленні—Вікторыя Антонаўна Усовіч, у хірургічным—Тэрэса Іосі-фаўна Голуб, у траўматалагічным—Зоя Ігнатаўна Кавалеўская, у фізіятэрапеўтычным—Раіса Сямёнаўна Мікуцкая, у радзільным—старшая акушэрка Жанна Уладзіміраўна Сцефановіч і іншыя. Адданасцю справе і адказным яе выкананнем вызначаліся медыцынская сястра аддзялення рэанімацыі Наталля Пятроўна Федуковіч, медсёстры інфекцыйнага аддзялення Ядвіга Дзмітрыеўна Шавель і Ніна Дзмітрыеўна Лук'янава, медсястра паліклінікі Надзея Сяргееўна Янушкевіч і акушэрка Антаніна Данілаўна Абаровіч, старшы фельчар аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Вольга Васільеўна Кузьміна, медрэгістратар Ала Леанідаўна Сінкевіч, санітаркі Галіна Канстанцінаўна Шчарбакова, Ядвіга Фамінічна Шамёнак, Анэля Іосіфаўна Касевіч. І такіх супрацоўнікаў можна назваць яшчэ шмат,—гаворыць былы медработнік пра сваіх надзейных калег.—Не адно пакаленне медыкаў вучылася прафмайстэрству ў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: аперацыйнай сястры Аляксандры Фёдараўны Панамарэнка і медрэгістратара Лідзіі Аляксандраўны Багданавай. Мне пашчасціла працаваць у калектыве граматных і дасведчаных супрацоўнікаў. Увогуле, выпадковых людзей у медыцыне не бывае. Добры медработнік павінен не толькі быць прафесійна падкаваным, але і ўмець суперажываць, чужы боль успрымаць як уласны. Хворыя адчуваюць адносіны да сябе, нельга ісці да іх з халодным сэрцам. 

З абавязкамі галоўнай медсястры Галіна Аляксандраўна развіталася, калі сустрэла пару заслужанага адпачынку. Перадала свой пост Святлане Андрэеўне Карпеза, аднак па-ранейшаму ранкам спяшалася на працу. Толькі ўжо ў фтызіятрычны кабінет паліклінікі.

—Вялі дыспансерызацыю хворых на туберкулёз. Гэта адказная і сур'ёзная работа,—адзначае субяседніца.—Забяспечвалі хворых медыкаментамі, выклікалі на прыём, падтрымлівалі кантакты з іх роднымі. У абавязковым парадку выконваўся санэпідрэжым.
Кропку ў сваёй працоўнай біяграфіі медсястра паставіла ў 2013 годзе. Прызнаецца, што не адразу прывыкла  да вольных дзён. Напачатку не хапала працоўнага кабінета, зносін з калегамі і пацыентамі. Затое з'явілася больш часу на дачу, паходы ў лес па грыбы і ягады. Звычайна на ціхае паляванне і ўласныя градкі адпраўляюцца разам з мужам Панцялеем Аляксандравічам. Дачка Галіна з сям'ёй прыязджае рэдка: з Салігорска шлях няблізкі. Але ж цяпер і самім у любы час можна ў госці наведацца. Рады за ўнучку Сашу, якая сёлета скончыла гімназію і вырашыла стаць эканамістам.

Падтрымлівае адносіны Галіна Аляксандраўна з калегамі. Не праміне магчымасці зазірнуць у паліклініку і бальніцу, каб пра тое-сёе пагутарыць, пацікавіцца справамі і поспехамі. Абавязкова павіншуе былых паплечнікаў са святамі. І сама да гэтага часу атрымлівае нямала віншаванняў.

—70-годдзе цэнтральнай раённай бальніцы—для мяне таксама дата радасная. Вельмі ўдзячна кіраўніцтву за святочны вечар з гэтай нагоды, куды разам з цяперашнімі медработнікамі запрасілі ветэранаў. Гэта цудоўная магчымасць сустрэцца з калегамі і прыемна адпачыць,—расказвае жанчына.—Шчыра віншую супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бальніцы з важным юбілеем. Хочацца пажадаць усім добрага здароўя, бо гэта найвялікшая каштоўнасць, поспехаў у высакароднай справе, дабрабыту ў сем'ях і ўсяго самага найлепшага.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта