Авторизация
 

Піва за гарэлку горшае

+
Пиво хуже за водку Для многіх піва—атрыбут паўсядзённасці. Яго п'юць мужчыны і жанчыны, сталыя і маладыя. Дома, у гасцях, у адзіноце, у кампаніі. Па статыстыцы, гэты напой ужываюць 65% юнакоў і 66% дзяўчат ва ўзросце 14-19 год.
 
За апошняе дзесяцігоддзе з'явілася шмат сартоў піва з высокім утрыманнем алкаголю—8-12%. Гэта насцярожвае. У Беларусі 8 півавараных заводаў і 6 міні-прадпрыемстваў. На думку тэхнолага, піва можа быць выдатным, а па меркаванні ўрача-нарколага, такое немагчыма.
У адным літры пеннага напою, калі ў ім 4,5% спірту, прыблізна столькі ж алкаголю, як у 100 г гарэлкі. Па таксікалагічных характарыстыках піва куды горшае за моцныя напоі і атручванне ім больш цяжкае.

Калі пастаянна ўжываць піва ва ўзросце 15-20 год, развіваецца паталагічная залежнасць. Хранічнымі алкаголікамі становяцца непрыкметна, бо шмат каму піва здаецца "дробязным" напоем. Аднак прыхільнасць да яго фарміруецца ўтрая хутчэй за "сімпатыю" да гарэлкі, а лячыць яе нашмат складаней. 

Не бывае піва без хмелю. Яго спецыяльна нарых-тоўваюць. Хмель утрымлівае раслінныя гармоны, аналагічныя жаночым. Пры залішнім ужыванні яны ўплываюць на агульны гарманальны фон. Мужчына становіцца апатычным, мяняецца фігура: пашыраецца таз, павялічваюцца грудныя залозы, вырастае "піўны" жывот. Не на карысць аналаг жаночага гармону і дамам. У аматарак піва праяўляюцца мужчынскія другасныя палавыя прыкметы: грубее голас, прабіваюцца "піўныя" вусы. Можа развіцца бясплоддзе.

Сістэматычнае ўжыванне спіртнога вядзе да перараджэння і гібелі нервовых клетак. Алкаголь разбурае кару галаўнога мозга, дзе адбываецца разумовая дзейнасць чалавека, закладзена яго маральнасць. Нясмелыя становяцца камунікабельнымі, вясёлыя—замкнёнымі, смелыя—палахлівымі. Зніжаецца балявая адчувальнасць, інтаксікацыя можа скончыцца псіхозам.
Горкія рэчывы ў піве стымулююць апетыт. Чалавек з'ядае больш, чым патрабуецца. Разам з півам звычайна ўжываюць каларыйныя прадукты: рыбу, сыр, салёныя арэшкі. Дастаткова хутка развіваецца атлусценне, якое выклікае дыхавіцу і праблемы са здароўем, зніжае працаздольнасць і скарачае жыццё. 

Печань—наша лабараторыя па ачышчэнні арганізма. Алкаголь—яе вораг. Прычым не мае значэння, што ўжываць: дарагі каньяк ці "барматуху". Клеткам печані трэба напружана працаваць, каб абясшкодзіць алкаголь, хмяльныя напоі для яе пакаранне. У выніку развіваюцца запаленчыя працэсы, якія паступова і непрыкметна выклікаюць найскладанейшыя захворванні.
З павышанай нагрузкай даводзіцца "шчыраваць" і ныркам. Мачагонны напой вымывае калій, магній і вітамін С. Павялічваецца выдзяленне натрыю і хлору, што вядзе да змяншэння мінеральных злучэнняў.

Піва хутка паступае ў кроў, яе аб'ём у сасудах вырастае. У многіх аматараў пеннага напою развіваецца варыкознае расшырэнне вен, сэрца павялічваецца—кардыёлагі называюць яго "піўным" ці "бычыным". Звонку сэрца зарастае тлушчом, а знутры становіцца друзлым. Пачашчаюцца сардэчныя скарачэнні, узнікае арытмія, павышаецца артэрыяльны ціск.
Вось такі букет хвароб напаткае з часам прыхільнікаў піва. Чалавек сам каваль свайго здароўя, і яму вырашаць, ці варта жыць з алкаголем.
Р. МАЛІНОЎСКІ, 
В. КУДРАЎЦАВА,  РЦГЭ.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта