Авторизация
 

Гульняманія можа пакінуць без даху над галавой, калі яе не спыніць

+
Игромания может оставить без крыши над головой, если ее не остановитьКажучы пра інтэрнэт-залежнасці, медыкі відавочна маюць на ўвазе не пастаяннае чытанне онлайн-энцыклапедый і дзелавую перапіску праз электронную пошту. Зацягваюць у сеткавую бездань у першую чаргу онлайн-гульні, сяброўства ў іх часам патрабуе немалых фінансавых выдаткаў.

Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя лечаць некалькіх такіх пацыентаў з парушэннем сну, павышанай трывожнасцю і вялікімі грашовымі пазыкамі.

Так у СМІ чытаем навіну "Гульняманка з Гарадка прадала дом, а каб пазбегнуць скасавання шлюбу, выдумала гісторыю пра ашуканцаў": "Жыхарка Гарадка прайграла ўсе грошы і напісала заяву ў міліцыю з просьбай знайсці махляроў, якія нібыта за некалькі месяцаў падманам выманілі ў яе 60 тысяч долараў. Беспрацоўная сцвярджала, што невядомая мінская фірма, прыцягваючы ўклады, паабяцала патроіць яе зберажэнні, піша "СБ Беларусь Сегодня".

У выніку, яна ўклала ў "добрую справу" не толькі вялікую грашовую заначку, але і бытавую тэхніку. Сама аформіла ў банку крэдыт на буйную суму і папрасіла зрабіць гэта сваю маці. Крыху пазней прадала свой дом. А яшчэ брала ў растэрміноўку мабільныя тэлефоны і прадавала іх, каб атрымаць наяўныя. Некалькі разоў, нібыта, фірма пералічвала ёй "дывідэнды". А потым там заявілі, што сродкі скончыліся..."

На глебе фінансавых цяжкасцяў у сям'і, дзе выхоўваецца 15-гадовае дзіця, пачаліся вялікія праблемы… 
Гульняманія закранае не толькі дзяцей і падлеткаў, яна часта прыраўноўваецца да наркаманіі і алкагалізму. Што з гэтым рабіць і як змагацца, мы запыталіся ў псіхіятра-нарколага Міёрскай ЦРБ Вольгі Баравік:
—Гульнёвая залежнасць праяўляецца ў выглядзе паталагічнай цягі да азарт-ных гульняў, а гэта казіно, да гульнёвых аўтаматаў, онлайн-гульняў, букмекерскіх кантор, "ставак на спорт" і г.д. 

Вельмі заядлыя геймеры перапыняюць зносіны з сябрамі, кідаюць працу ці вучобу дзеля гульні, у іх павышаная агрэсіўнасць і маецца схільнасць да гвалту. Можна назіраць зніжэнне настрою, павышэнне трывогі, сацыяльную дэзадаптацыю. Самае страшнае, што такая залежнасць прыводзіць чалавека да спусташэння, разбурэння яго сацыяльнага і сямейнага жыцця, а ў некаторых выпадках нават да суіцыду. 

Прычыны прызвычаення да гульняў розныя: адны пачынаюць гуляць з-за цікаўнасці і за кампанію, другія—каб адысці ад бытавых праблем, адзіноцтва, незадаволенасці жыццём, нерэалізаванасці ў асабістым жыцці і прафесіянальных планах, сэксуальнай незадаволенасці, няспеласці псіхікі ў падлеткаў і дзяцей. Некаторыя лічаць гэта адным з лёгкіх спосабаў атрымання грошай, падтрымліваюць свой азарт, жадаюць атрымаць задавальненне і адчуць стан "гульнёвага трансу". 

Увогуле гульнёвая залежнасць фарміруецца вельмі хутка, а ў малодшых пакаленняў на гэта траціцца яшчэ менш часу. Вялікую ролю тут адыгрываюць узроставыя асаблівасці псіхікі дзіцяці і спадчынная схільнасць. 
Дзеці ў падлеткавым перыядзе востра перажываюць адчуванне сваёй непатрэбнасці, адзіноцтва і недасканаласці. У свеце камп’ютарных гульняў яны атрымліваюць шмат уражанняў, адыходзяць ад рэальнасці, у нейкай меры рэалізуюць сябе. Перастаюць цікавіцца вучобай. Прапускаюць заняткі і становяцца раздражняльнымі, агрэсіўнымі, некаторыя пачынаюць красці грошы ў бацькоў ці сяброў, каб пералічыць на серверы, якія прадастаўляюць розныя онлайн-гульні і набыць патрэбную.
 
Паталагічныя ігракі, як правіла, самі не звяртаюцца да ўрача, каб перамагчы сваю залежнасць. Таблетак ад гэмблінгу (так называецца паталагічная схільнасць да азартных гульняў) пакуль няма. У сучаснай медыцыне выкарыстоўваецца ў лячэнні толькі псіхатэрапія і кадзіраванне.

Каб дапамагчы чалавеку перамагчы сваю залежнасць, неабходна яго "сацыялізаваць", вярнуць у рэальны свет. Дарослы  павінен зразумець, якія праблемы ў жыцці прывялі яго ў свет гульні і як іх вырашыць.
У сям'і павінна быць узаемапаразуменне, трэба не "піліць" чалавека за яго захапленне, а пагаварыць з ім, зразумець.
Бацькам важна ўважліва адносіцца да інтарэсаў сваіх дзяцей, звесці да мінімуму зносіны з камп’ютарам, іншымі гаджэтамі, устанавіць праграму "бацькоўскі кантроль".

—Дзе можна атрымаць дапамогу? 
—Звяртайцеся па "тэлефоне даверу" (0212)-61-60-60 да спецыяліста, ананімна і ў любы час сутак. Таксама варта наведаць урача-псіхіятара, псіхатэрапеўта, псіхолага. Факт звароту не мае ніякіх негатыўных наступстваў.

Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.     

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта