Авторизация
 

Ад гепатыту засцеражэ прышчэпка і прафілактыка

+
От гепатита предохранит прививка и профилактика28 ліпеня — Сусветны дзень барацьбы з гепатытам
Вірусныя гепатыты з'яўляюцца асноўнай прычынай захворвання печані. Пацвярджаецца такі факт дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Засмучаюць лічбы: інфіцыраваных гепатытам С у свеце каля 270-300 мільёнаў чалавек, а пастаянных носьбітаў узбуджальніка гепатыту В—350 мільёнаў.
 
ічыцца, што рызыцы заражэння ў першую чаргу падуладны спажывальнікі ін'екцыйных наркотыкаў. Таксама хвароба можа напаткаць людзей, якім пералівалі нейкія кампаненты крыві ці праводзілі трансплантацыю органаў, дзяцей, што нарадзіліся ад хворай маці. Павінны быць абследаваны і работнікі аховы здароўя, сацыяльныя работнікі, спецыялісты, што маюць дачыненне да работы з крывёй, пасля ўкола іголкай ці трапляння крыві на слізістую. 
Другім шляхам заражэння віруснымі гепатытамі, у прыватнасці, В, лічыцца палавы. Распаўсюджванне інфекцый большае сярод людзей з бязладнымі палавымі сувязямі. Іголка-ўколванне, татуіроўкі і галенне, калі яны выкананы без захавання адпаведных мер прафілактыкі, з'яўляюцца патэнцыяльнымі спосабамі для перадачы вірусных гепатытаў. 
Жывуць хворыя гепатытамі і сярод нас. Таму варта нагадаць меры, неабходныя для папярэджання перадачы віруса: 
-інфіцыраваны павінен карыстацца асобнай зубной шчоткай і прыборамі для галення, яму абавязкова трэба адразу заклейваць і спыняць любое кровацячэнне для прафілактыкі кантактавання крыві з іншым чалавекам;
-заражаныя людзі не могуць быць донарамі крыві і органаў;
-трэба разумець, што рызыка перадачы гепатыту С палавым шляхам нізкая, а існаванне самой інфекцыі не з'яўляецца прычынай для спынення сэксуальных адносін.
Адным з самых надзейных спосабаў абароны ад віруснага гепатыту В з'яўляецца вакцынацыя. Кожны член сям'і і палавы партнёр пацыента з хранічным вірусным гепатытам павінен быць прышчэплены. Зрабіць гэта можна па месцы жыхарства ў паліклініцы. Такі спосаб засцярогі рэкамендуецца і тым, хто робіць педыкюр і манікюр у салонах і цырульнях. Вакцынацыя ад гепатыту В бяспечная і эфектыўная, яна надзейна абароніць ад непатрэбнай інфекцыі! 
Захварэць можа кожны, але не варта баяцца прыходзіць за медыцынскай дапамогай. Урачы падкажуць як сябе паводзіць у такім стане, што рабіць і як узяць правільны курс на выздараўленне.
Т.СІНЯЎСКАЯ, урач агульнай практыкі Дзісенскай БСД.  
***
Вельмі часта на стадыі хранічнага гепатыту пацыенты адчуваюць сябе цалкам здаровымі. 75% людзей даведваюцца пра бяду, калі ўжо запанаваў цыроз печані, бо менавіта тады з'яўляюцца першыя скаргі на здароўе. 
Вірусы гепатытаў В і С могуць утрымлівацца ва ўсіх біялагічных вадкасцях інфіцыраванага чалавека. Максімальная канцэнтрацыя ў крыві, а таксама ў сперме і вагінальным сакрэце. Для заражэння дастаткова маленькай кроплі крыві. Каб засцерагчыся ад заражэння вірусным гепатытам А і Е, неабходна строга выконваць правілы гігіены: абавязкова мыйце рукі з мылам пры вяртанні з вуліцы і пасля прыбіральні, перад спажываннем ежы; для піцця выкарыстоўвайце гатаваную ці бутыляваную ваду; старанна мыйце садавіну і агародніну пад праточнай вадой. 
У Сусветны день барацьбы з гепатытам з'яўляецца магчымасць прыцягнуць увагу да канкрэтных дзеянняў: узмацнення прафілактыкі і барацьбы з вірусным гепатытам і звязаных з ім хваробамі, пашырэння ахопу вакцынацыяй супраць гепатытаў А і В; паўсюднай даступнасці лабараторных даследаванняў.
А. ТАНКАВІД, загадчыца аддзела эпідэміялогіі РЦГіЭ.   


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта