Авторизация
 

Пасля школы Галіна Гнілеўская не збіралася ў медыцыну

+
После школы Галина Гнилевская не собиралась в медицинуЦікава складваецца лёс. Пасля школы яна нават не збіралася ў медыцыну, а ў дзяцінстве не пераносіла пахаў бальніцы. У далёкім 1963-ім разгубленая выпускніца стаяла на раздарожжы, якую выбраць прафесію. Прыслухалася да  парады сябра, які пачуў пра набор стаматолагаў у БДМУ. 
 
У гэтым проста ўпэўнена міярчанка Галіна Сяргееўна Гнілеўская. З 1968-га года яна працавала стаматолагам ў Міёрскай ЦРБ, аддала медыцыне 50 гадоў, улічваючы вучобу ў Мінскім медуніверсітэце. Цяпер жа аптымістычная Галіна Сяргееўна ўжо каторы год радуецца бесклапотнасці пенсіённага ўзросту. 

Вучыцца цяжка напачатку даводзілася: то латынь да галавы не ідзе, то прытомнасць страціш у кабінеце анатоміі. Але з часам медыцына падабалася ўсё больш і больш. Потым ужо ў сваім гараскопе Галіна Сяргееўна вычытала, што ёй зоркамі было наканавана стаць урачом. Па размеркаванні трапіла ў зусім незнаёмыя для жыхаркі Гарадоччыны Міёры. Малады і зладжаны калектыў бальніцы адразу прыняў новую супрацоўніцу. Кіраўніцтва таксама заўсёды ставілася з павагай, добразычліва. Цяжкасці, з якімі давялося сустрэцца на першым часе, дзякуючы мужнасці і нязменнаму аптымізму, пераадолела. Справілася і з незлічоным,  некантралюемым на пачатку патокам хворых, і з пастаяннымі пераменамі месца жыхарства. Цяпер успаміны пра маладыя гады выклікаюць у Галіны Сяргееўны ўсмешку. Добра падрыхтаванаму спецыялісту давяралі складаныя хірургічныя аперацыі, а потым наогул прапанавалі адказнае абслугоўванне пацыентаў у кабінеце платных паслуг. 

Як зазначае стаматолаг з багатым вопытам, прафесія для яе не надта складаная, небяспечныя працэдуры праходзілі лёгка, без ускладненняў. Напэўна таму, што галоўнае жыццёвае крэда ў жанчыны: працаваць сумленна і ад сэрца. Гэтым кіруецца і на пенсіі. Ад душы шчыруе на клумбах ля свайго дома."Трэба ж жыць прыгожа!"—упэўнена жанчына. Эстэтыку падтрымлівае ў кватэры і пад'ездзе, дзе цудоўныя кветкі на вокнах і карціны ўздоўж лесвіцы. Ды яшчэ шмат клопатаў: і агародзік дагледзіць трэба, і вышаванкі завяршыць, і дачцэ ў Германію ці сыну ў Мінск па скайпе патэлефанаваць, ды з сяброўкамі ў магазін прагуляцца. Няма часу на сум шаноўнай Галіне Сяргееўне. Смутак наогул не па яе натуры, бо калі ўсё рабіць ад душы, то і ў 20 год, і ў 70 ёсць прычыны для радасці.

Кацярына ІВАНОВА, 
студэнтка ВДУ імя П. М. Машэрава.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта