Авторизация
 

Рукі акушэркі Таццяны Фамінічны Бузоўкінай прынялі шмат малеч

+
Руки акушерки Татьяны Фоминичны Бузовкиной приняли много младенцевМаці сцвярджае, што першыя рукі, на чые я трапіў, як толькі з'явіўся на свет, былі рукі акушэркі Таццяны Фамінічны Бузоўкінай. Не я адзін, гэта пацвердзяць многія жыхары Міёршчыны старэйшага і сярэдняга пакалення. Даводзілася чуць пра яе водгукі жанчын-парадзіх: умела дасціпным словам развеяць трывогі будучых мам, узняць настрой. Высока цанілі яе прафесіяналізм калегі-медыкі.

На жаль, сама пра сябе Таццяна Фамінічна ўжо не раскажа, яе няма з намі амаль што восем гадоў. Але памяць пра маці, гаспадыню, цудоўнага чалавека з бязмерным талентам гумару беражліва захоўваецца ў сям'і яе сына Уладзіміра. У яго я і атрымаў наступныя звесткі.
Таццяна Фамінічна (у дзявоцтве Кобзарава) нарадзілася 7 жніўня 1921 года ў вёсцы Калодліва Бялінцкага сельсавета Касцюковіцкага раёна на Магілёўшчыне. З 7 лютага 1939 года да 25 студзеня 1941-га займалася ў акушэрскай школе ў Бабруйску. Спецыялісты сцвярджаюць, што гэта была самая лепшая профільная навучальная ўстанова на той час ў рэспубліцы. Пасведчанне аб заканчэнні яе захавалася часткова, няма магчымасці сказаць пра адзнакі па двух дзясятках навучальных дысцыплін, а вось што непасрэдна па акушэрстве была "пяцёрка"—гэта дакладна.

Маладога спецыяліста накіравалі ў Заходнюю Беларусь, у нікому невядомыя тады Міёры. Потым любіла жартаваць, што прыехала ў мястэчка, а тут толькі чырвоны касцёл і чатыры хаты ля яго. Гэта было не надта далёка ад ісціны, бо паблізу храма сапраўды размяшчалася столькі хацін. Бальніцы новаспечаны раённы цэнтр таксама не меў, яна размяшчалася ў Каменполлі ў панскім маёнтку. Вось там і адбылося яе прафесійнае станаўленне пад кіраўніцтвам урача Баганскага. Пазней характарызавала яго як медыка ад Бога, ад якога пераняла не толькі азы  практычнай акушэрскай справы.

Руки акушерки Татьяны Фоминичны Бузовкиной приняли много младенцевПачатак працоўнага стажу дакладна адзначаны ў працоўнай кніжцы - 18.02.1941, пасада—акушэрка Міёрскага раённага аддзела аховы здароўя.

Па ўсім відаць, што авалоданне ўмельствам праходзіла імкліва, а вучаніца аказалася вельмі здольнай, бо праз чатыры месяцы вучоба закончылася з пачаткам вайны. Але і гэтага часу аказалася дастаткова, каб маладога спецыяліста прызналі не толькі калегі, але і насельніцтва. Вось таму прывабную дзяўчыну прытулілі знаёмыя ў Крычаве, далей ад неспакойнага ваеннымі падзеямі райцэнтра.
Аказалася, што і ў трывожны час паслугі акушэркі былі запатрабаванымі. За ёй прыязджалі з усяго наваколля на конях. А як справіцца з абавязкамі, не шкадавалі пачастункаў, пешшу назад не адпраўлялі.

Наступны запіс у працоўнай кніжцы ад 3 жніўня 1944-га—"зноў залічана на работу акушэркі пры раённай дзіцячай кансультацыі". Дарэчы, запісаў тых не багата: 14.09.1953 галоўны ўрач Лапшын прызначыў яе акушэркай раённай бальніцы, М.Н. Фёдараў прысвоіў 14.09.1968 першую катэгорыю і 13.07.1983 адправіў на пенсію. Паміж імі пралегла ўсё жыццё, напоўненае напружанай і адказнай працай, у якой яна праявіла сябе выдатным спецыялістам. Не сотні, тысячы жанчын удзячны ёй за дапамогу, падтрымку, своечасовае лячэнне. Браку ў рабоце яна не дапускала. І, вядома, іншы раз лепш за лекі дзейнічалі на парадзіх яе дасціпныя жарты, уменне развеяць сумненні і тывогі. Не выпадковымі былі ў працоўнай кніжцы тыя 19 запісаў аб заахвочваннях. Захоўваюцца Ганаровыя граматы за подпісамі тагачасных кіраўнікоў раёна -- першага сакратара райкама партыі і старшыні райвыканкама. А яшчэ медалі "За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна", "Ветэран працы".

Паралельна праходзіла асабістае жыццё. У першым пасляваенным 1946 годзе Таццяна Фамінічна выйшла замуж за былога франтавіка Паўла Фёдаравіча Бузоўкіна, які ў мірны час стаў пажарнікам. Як і большасць местачкоўцаў таго часу, трымала гаспадарку з кароўкай і парасяткамі. Нарадзіла сына Валодзю, якому перадала свае здольнасці і дасціпнасць, жыццёвым выпрабаваннем для яе стала дачка Маня.
Зямны шлях выдатнага спецыяліста і чалавека Таццяны Фамінічны Бузоўкінай закончыўся ў 84 гады, у 2005-ым. Днямі сын абнавіў яе надмагілле.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта