Авторизация
 

Каб на рабоце адчуваўся камфорт

+
Чтобы на работе чувствовался комфортШтогод у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у свеце паміраюць каля двух мільёнаў працаздольных. Яшчэ 270 мільёнаў становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў на вытворчасці, 160 мільёнаў— пакутуюць ад прафзахворванняў. Глабальнай праблемай становіцца непамерная псіхалагічная нагрузка. У наш час да галоўнага захворвання спецыялісты адносяць стрэс, які пагражае здароўю сучаснага чалавека.

У свеце кожны трэці працаўнік аднойчы ў тыдзень абавязкова адчувае моцны стрэс, а 13 % —практычна штодня аказваюцца ў экстрымальных умовах. Пры гэтым больш за 90 % прызнаюць, што іх псіхалагічны стан залежыць менавіта ад умоў працы і яе асаблівасцяў, ад вынікаў дасягнутага, узаемаадносін у калектыве. Зрэзалі зарплату, не падпісалі кантракт, накрыўся праект, шэф не зразумеў, кліент нагрубіў, або вы проста стаміліся ад шматлікіх нагрузак... Як жа звесці ўздзеянне негатыўных фактараў да мінімуму? 

Ацаніце рэальныя жаданні, матывы і прааналізуйце асабісты лад жыцця, адносіны да прафесійнай дзейнасці. Спытайцеся "навошта працую?" і складзіце спіс рэальных і абстрактных прычын на гэта, вызначце матывацыю і каштоўнасць сваёй працы. Пры гэтым узгадайце прыемныя моманты прафесійнай дзейнасці, пералічыце ўсё, чым падабаецца займацца, і знайдзіце спосабы, каб спыніць або мінімізаваць негатыў і тое, што выконваецца без задавальнення. 

Навядзіце парадак на працоўным месцы: стосы папер ці непатрэбных рэчаў перашкадаюць выкананню службовых задач. Да таго ж, у беспарадку складана адшукаць неабходнае. Вазьміце за правіла прыбіраць на рабочым стале хоць раз у тыдзень.
Па магчымасці складайце план на дзень і размяркоўваць заданні па ступені важнасці і тэрміновасці. У рабоце, якая патрабуе рашэння розных задач, навучыцеся правільна расстаўляць прыярытэты. Псіхолагі раяць не хапацца найперш за справу, якая патрабуе вялікіх выдаткаў часу і энергіі, бо можаце не справіцца, а ў выніку ні гэтая, ні іншая работа не завершана, а стрэс—гарантаваны.

Прыярытэтнай для вас павінна быць тэрміновасць. Калі нейкі праект трэба здаць сёння-заўтра, бярыцеся менавіта за яго. Калі ўсё неабходна зрабіць у адзін дзень, спачатку вазьміцеся за дробныя справы, а потым ужо за буйныя. Так праца будзе больш прадукцыйнай.
У барацьбе са стрэсам важна мець групу падтрымкі: часцей сустракайцеся з роднымі, сябрамі і супрацоўнікамі з пазітыўнай устаноўкай на жыццё.  Добра сустрэцца на прыродзе, дзе чалавек больш расслаблены. Упусціце ў жыццё больш сонца, што карысна і для фізічнага здароўя.

Неабходна правільна харчавацца, ужываць больш вітамінаў, клятчаткі, садавіны і гародніны. Замест звычайнай гарбаты лепш піць травяныя настоі. Не варта злоўжываць кавай, курэннем і алкаголем. Карысна мець хобі: захоплены чалавек лягчэй спраўляецца з праблемамі. 
Бізнесмен, выкладчык і аўтар кнігі "Зяленае святло для будучыні" Джон Коэберэр прапануе парады па барацьбе з рознымі відамі стрэсу:
­ Прыміце той факт, што пазбегнуць стрэсу атрымліваецца нямногім, і не думайце, што вы—непаражальныя.  Вывучайце сябе, каб зразумець, якім чынам стрэс можа паўплываць канкрэтна на вас і пастарайцеся перамагчы яго. Менавіта такая ўнутраная ўстаноўка дапаможа вам выйсці пераможцам. Зайдзіце ў інтэрнэт і пачытайце як мага больш гісторый пра тое, як розным людзям удавалася перамагчы няўдачу, горыч, праблемы і жыць шчасліва і спакойна: вялікае значэнне мае ўсведамленне таго, што хтосьці таксама быў у такой жа сітуацыі, і змог паспяхова выйсці з яе.

­ Прыміце за аксіёму сцвярджэнне: "калі зачыняюцца адны дзверы, абавязкова адкрываюцца іншыя". У жыцці нічога не адбываецца проста так, і штосьці лепшае чакае вас прама за вуглом. Як толькі паверыце ў гэта, адразу ўбачыце мноства таму пацверджанняў.
­ Прыўнясіце ў сваё жыццё гумар: глядзіце камедыі, чытайце пацешныя гісторыі ў інтэрнэце, вучыцеся смяяцца самі і зараджайце смехам іншых: у гэты час ваш арганізм выпрацоўвае эндарфіны—гармоны добрага настрою.

­ Адмоўцеся ад неабходнасці ўвесь час быць правым, бо гэта нярэдка руйнуе адносіны з калегамі.
­ Расслабцеся, заплюшчыце вочы, зрабіце глыбокі ўдых і ўявіце, як выглядае жыццё без стрэсаў, адчуйце эмоцыі, якімі яно напоўнена, і пачынайце жыць так, быццам ваша ўласнае жыццё менавіта такое—без горачы, крыўды, негатыву.
Выконвайце парады—і атрымаецца пазбегнуць многіх стрэсаў, якія негатыўна ўплываюць на здароўе і працаздольнасць.
 
Фота для ілюстрацыі.  
Руслан КАРПУЦЬ,
галоўны спецыяліст упраўлення па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 598
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 608
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта