Авторизация
 

Як засцерагчыся ад кляшча

+
Как уберечься от клещаРазам з радаснымі момантамі лета чалавека могуць напаткаць і непрыемнасці. Напрыклад, укус кляшча, які ўяўляе небяспеку. Як засцерагчыся, тлумачыць урач-тэрапеўт райпаліклінікі Анжэла Няміра:
 
—Найбольшую пагрозу для чалавека ўяўляе сямейства іксодавых кляшчоў, многія віды якога пераносяць небяспечныя для людзей Лайм-барэліёз, клешчавы энцэфаліт, тулярэмію.
Клешчавы энцэфаліт "прыліпае" на слізістыя губ, носа, вачэй, роту, праз брудныя рукі пасля раздаўлівання кляшча, сырое малако коз (радзей—праз кароўскае), праз кроў, якою харчаваліся павуковавобразныя, што ўтрымлівала вірус.

Найбольшая небяспека—у маі і чэрвені, калі асобіны пакідаюць зімовыя прыстанкі. У цёплыя дні павышаная агрэсіўнасць у насякомых, якая назіраецца з 8 да 11 гадзін і з 17 да 20, таксама і ў хмарнае надвор'е. У час спёкі іх актыўнасць зніжаецца. 
Для прафілактыкі ўкусаў не варта прыносіць дадому лясныя кветкі. Збіраючыся на дачу, прыхапіце з сабою спіртавы раствор ёду, баваўняную нітку, стэрыльны аднаразовы шпрыц з іголкай, невялікі цэлафанавы пакет, вату і пінцэт. Выбірайце для адпачынку месцы без высокай травы з пясчанай глебай. Вопратка павінна максімальна закрываць цела, абавязковы галаўны ўбор, а ў лес пажадана абуць гумовыя боты. Перад тым, як кляшчу ўпіцца ў скуру, яму неабходна трывала замацавацца на ёй, таму важныя самаагляды і ўзаемаагляды кожныя дзве гадзіны. Асаблівую ўвагу звяртайце на валасатыя часткі цела, скураныя складкі, вушныя ракавіны, падмышачныя і пахавыя вобласці, а таксама складкі і швы вопраткі, у якіх кляшчы могуць затаіцца.

Калі ж не ўдадалося пазбегнуць укусу, пастарайцеся асцярожна пінцэтам учапіцца за брушка ці пятлёй з трывалай ніткі, накінутай як мага бліжэй да хабатка, пакручваючы яе па ходу стрэлкі гадзінніка, выдаліце вераломніка.
Пакладзіце "злыдня" ў невялікі пакет для даследвання. Калі хабаток застаўся ў скуры, дастаньце яго як стрэмку стэрыльнай іголкай, а месца ўкусу апрацуйце ёдам ці іншым спіртавым растворам і звярніцеся да ўчастковага тэрапеўта. Пры неабходнасці ён прызначыць прафілактынае лячэнне, накіруе кляшча на даследаванне.

Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта