Авторизация
 

Усялякі курэц павінен ведаць

+
Всякий курильщик должен знатьНікацін—адзін з самых небяспечных ядаў расліннага паходжання. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з курэннем звязана кожная пятая смерць у свеце, а для людзей старэй за 40—кожная чацвёртая.
 
Падлічана, што новая зацяжка скарачае жыццё на 15 хвілін. У сярэднім актыўнае курэнне адымае да 10 гадоў, да таго ж, робіць чалавека ў старасці інвалідам. Пакутуюць не толькі курцы, але і тыя, хто побач. Без перабольшання можна сказаць, што той, хто дыміць у грамадскім месцы, асабліва ў прысутнасці дзяцей, учыняе злачынства. 

Курцы ў 13 разоў часцей, у параўнанні з раўнадушнымі да тытуню, захворваюць стэнакардыяй, у 12 разоў—інфарктам міякарда, у 10—язвавай хваробай страўніка. Разыка займець анкалогію павялічваецца амаль у 20 разоў. На доўгакурачых даводзіцца да 90% ад усіх выпадкаў рака лёгкіх. 

У арганізме няма такога органа, на які б не ўздзейнічаў нікацін, што ўдыхаецца разам з дымам ад цыгарэты. Курэнне шкоднае для чалавека ў любым узросце, у любой колькасці і любым выглядзе. Але што можа быць каштоўней і важней за здароўе?
Безумоўна, застацца ці растацца са шкоднай звычкай—асабісты выбар кожнага. Аднак калі зрабілі стаўку на здароўе і з'явілася жаданне кінуць курыць, неабходна выканаць 4 папярэднія ўмовы: 
-ведаць пра шкоднае ўздзеянне нікаціну на арганізм;
-выбраць належны момант для адвыкання, напрыклад, водпуск;
-спыніць ужыванне тытуню;
-вас павінны падтрымліваць сям'я, калегі, сябры. 
Наўрад ці ўсё пройдзе гладка. Цяжкасці непазбежныя. Але воля чалавека здольна перамагаць. 
Памятайце, кожны пражыты дзень без цыгарэты, паляпшае здароўе, падаўжае жыццё. 

Вопыт сведчыць, што кінуць курыць можа кожны чалавек, прычым, незалежна ад таго, як доўга і ў якой колькасці курыў. Кінуць раз і назаўсёды—лепшае рашэнне. Цана шкоднай звычкі надта высокая, каб ставіцца да яе наступстваў абыякава. 
Фота для ілюстрацыі. 
Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, 
Зінаіда МАЛІНОЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта