Авторизация
 

Клапаціцеся пра сваё здароўе

+
21 КРАСАВІКА—ДЗЕНЬ ПРАФІЛАКТЫКІ  ХВАРОБ  СЭРЦА
У прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў ні адзін сродак не можа параўнацца па эфектыўнасці са здаровым ладам жыцця. Нялёгка худзець, кінуць курыць, пачаць прытрымлівацца іншага стылю харчавання і адэкватна кантраляваць артэрыяльны ціск.
 
Нават маленькае дасягненне трэба разглядаць як перамогу. Найбольшых поспехаў у прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту можна дасягнуць, калі развітацца са шкоднымі звычкамі. Вось што рэкамендуе вопытны ўрач-кардыёлаг Міёрскай ЦРБ Збышак Іванавіч Пабяржын:
—Адмова ад курэння—адзін з эфектыўных спосабаў аздараўлення і падаўжэння жыцця. У краіне "дымяць" каля трэці дарослых беларусаў (30,5%), у Еўропе—28%. 

Не менш шкоды ад прадуктаў, якія спрыяюць атлусценню. Соль і цукар разбураюць крывяносную сістэму раней часу. На цукры трэба спыніцца асабліва. Спажыванне яго рэзка прытупляе актыўнасць клетак імуннай сістэмы. Мала таго, што ў салодкім асяроддзі хутка размнажаюцца мікробы, дык менавіта яны і "запускаюць" дыябет ІІ тыпу. 
Па статыстыцы, рызыка памерці ад хвароб сістэмы кровазвароту ў Беларусі ў мужчын на 20% вышэй. Гэта абумоўлена курэннем, спажываннем алкаголю, атлусценнем і слабай фізічнай актыўнасцю.

Тыя, хто спажывае алкаголь, пакутуюць артэрыяльнай гіпертэнзіяй у 3 разы часцей, чым цвярознікі. У асоб, што выпіваюць 1-2 літры спіртнога ў месяц, унутрымазгавыя і субарахнаідальныя інсульты здараюцца ў 4-5 разоў часцей. 

Навучыцеся кантраляваць стрэс. Хранічнае недасыпанне, а таксама пастаяннае псіхалагічнае напружанне аслабляюць імунітэт, вымотваюць чалавека, становяцца прычынай арытміі і парушэння сардэчнай дзейнасці ў цэлым. Здаровы сон і філасофскія адносіны да жыцця значна павышаюць шанцы пазбегнуць сардэчна-сасудзістых захворванняў і паспяхова вылечыцца ад ужо існуючых. 

Акрамя самастойнай прафілактыкі, неабходны своечасовы медыцынскі кантроль. Каб не ўпусціць хваробу, трэба рэгулярна, не радзей аднаго разу на год,  праходзіць медыцынскія агляды.

Фота для ілюстрацыі.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта