Авторизация
 

Клапаціся пра сябе — імунітэт не падвядзе

+
Заботесь о себя — иммунитет не подведётІмунітэт — гэта здольнасць арганізма супраціўляцца. Імунная сістэма абясшкоджвае чужародныя клеткі, разнастайныя інфекцыі і вірусы, а затым разбурае іх. 
 
Частыя прастудныя захворванні, працяглае павышэнне тэмпературы цела, сіндром хранічнай стомы, адчуванні болю ў суставах і мышцах, парушэнне сну, галаўны боль, высыпанні на скуры—усё гэта сведчыць пра збоі ў рабоце імуннай сістэмы. Умацаваць яе дапамогуць спецыяльныя лекавыя прэпараты, вітаміны і мікраэлементы, але існуюць дадатковыя спосабы. Адзін з галоўных—збалансаванае харчаванне. У рацыёне спатрэбяцца бялкі жывёльнага і расліннага паходжання, якіх шмат у мясе, рыбе, яйках і малацэ, гароху, фасолі, грэчневай і аўсянай крупах. Добра ўплываюць на дзейнасць імуннай сістэмы ялавічная пячонка і морапрадукты—крэветкі, мідыі, кальмары. Карысныя і  прыправы—імбір, барбарыс, гваздзіка, карыяндр, карыца, базілік, кардамон, куркума, лаўровы ліст, хрэн.
 
Вітамінам А багаты морква, вінаград, чырвоная і аранжавая садавіна, зяленіва. У цытрусавых, шыпшыне, журавінах, брусніцах, капусце, асабліва кіслай, ёсць неабходны С. Вітамінам Е насычаны сланечнікавы, аліўкавы і кукурузны алеі. У бабовых, крупах, яйках, любым зяленіве і арэхах шмат вітамінаў групы В. 

З мікраэлементаў станоўча ўплываюць на імунітэт цынк і селен, якія ёсць у рыбе і іншых морапрадуктах, мясе, пячонцы, арэхах, фасолі і гарошку, часнаку. 

Умацоўваць сілы арганізма дапамагае загартоўванне. Поспех такіх працэдур у многім залежыць ад цікавасці да іх. Важна, каб яны выклікалі толькі пазітыўныя эмоцыі. Пры загартоўцы неабходна ўлічваць індывідуальныя асаблівасці арганізма і стан здароўя. Таму перш-наперш трэба 
пракансультавацца ва ўрача. 

Стрэс—адзін з галоўных ворагаў імунітэта. Самы небяспечны—некантралюемы, калі чалавек не можа справіцца са сваімі эмоцыямі. Перажыванні неабходна кампенсаваць смехам! Ён уплывае на арганізм так жа спрыяльна, як умераныя фізічныя нагрузкі: зніжае крывяны ціск, пазбаўляе ад негатыву і ўмацоўвае імунную сістэму. Акрамя таго, смех паляпшае апетыт, паніжае ўзровень халестэрыну, зніжае рызыку ўзнікнення захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і дыябету. 

Калі хочаце ўмацаваць імунітэт—кіньце курыць і ўжываць спіртныя напіткі. Гуляйце на свежым паветры, старайцеся як мага менш ездзіць, часцей хадзіць. Ешце больш садавіны і гародніны. Клапаціцеся пра сябе, і імунітэт не падвядзе. 
Фота для ілюстрацыі.
Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,
Галіна ФЕДУКОВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта