Авторизация
 

На медыцынскім уліку ў Канцэраўскім ФАПе

+
На медицинском учёте в Канцеровском ФАПеКанцэраўскі ФАП абслугоўвае 190 чалавек. Дзякуй Богу, сур'ёзных захворванняў у акрузе няма. Памерлі за мінулы і пазамінулы гады 4 чалавекі. Немаўляты падраслі, да года пакуль толькі адно дзіцяці. Высокі працэнт праходжання медкамісіі. За выніковую працу медустанова сёлета занесена на раённую Дошку гонару. 
 
Загадчыца Наталля Шчарбіцкая расказвае, што за 28 гадоў работы такое ўпершыню. У прыёмным кабінеце вісяць граматы за старанне і высокія паказчыкі. На ФАПе ўтульна, чыста, шмат кветак—іх вельмі любіць гаспадыня. З вулічных астры і півоны. Да столі цягнецца лімон. 
—Пасадзілі семечку ад звычайнага лімона, і прарасла. За два гады вымахала да вялікіх памераў. Пладоў не дае, затое зяленіва і прыгажосць якая!

На стале стос журналаў, якія старанна запаўняе фельчарка. 
—Чаму так многа, нельга крышку скараціць?
—Усё патрэбнае. Улік жаночага агляду, флюараграфія, патранаж, падваровы абход, надомныя выклікі, медыкаменты…
У фельчара-акушэрскім пункце два гады таму зроблены рамонт, таму выгляд прывабны і сучасны. Запрашаюць аглядавы, працэдурны, прыёмны кабінеты. Для фізіялячэння—электрафарэз. Лекі паступаюць штомесяц, пад канец гэтага тэрміну іх на паліцах заўважна радзее. 
—З медыкаментамі ніякіх складанасцей не маем. Іх з Віцебска дастаўляюць у Дзісну. Адтуль прывозіць Язненская бальніца.
 
На медицинском учёте в Канцеровском ФАПе—Як дабіраецеся ў аддаленыя вёскі?
—На сваёй машыне, або галоўны ўрач Язненскай бальніцы транспарт выдае. Праблем няма, калі спатрэбіцца некуды даехаць, абавязкова патрапім. 

Санітарны стан на ФАПе падтрымліваюць санітарка Аліна Шалуха, качагары Яўген Кубліцкі і муж Наталлі—Алег Шчарбіцкі. З ім і жывуць у любым куточку, да якога жанчына прырасла ўсёй душой.  
—Выйшла замуж і перасялілася да мужа. Ён адсюль. Я—з Глыбоцкага раёна. Скончыла Полацкае медыцынскае вучылішча. Чаму стала медыкам? Раней усе ішлі ці ў пед,ці ў мед. Можа быць, у маім выбары ёсць пэўная выпадковасць, але ніколі не пашкадавала, што лечу. Дачушка стала інжынерам пасля заканчэння БНТУ, цяпер жыве ў Мінску. Напэўна, пераняла тэхнічныя схільнасці ад таты, ён жа электрык. 

—Надараліся ў Вашай медыцынскай практыцы выключныя выпадкі? 
—Так, калі жанчына ўскрыла сабе вены. Жыццё ратавалі. З маіх клопатаў—шчыльна перавязаць, падключыць кропельніцу і адправіць да галіновых спецыялістаў. Прымала роды. Дзеткі тыя ўжо дарослыя, жывуць у іншых мясцінах. З тэрміновых выклікаў—гіпертанія, яна ў нас распаўсюджаная. Вяду дыспансерны ўлік, дзе пераважна гіпертонікі, ёсць хворыя на страўнік. Усіх рэгулярна абследуем, прыпісваем лячэнне. Медыкаментамі карыстаемся пераважна беларускімі, таму кошт прымальны. Вылечым, калі здарылася захварэць. Але ўласнае здароўе трэба берагчы кожнаму, гэта самае вялікае багацце, якое толькі бывае!

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта