Авторизация
 

Размова пра хваробу "злачынную"— дыябет

+
Речь о болезни "преступной" — диабете7 красавіка — Сусветны дзень здароўя 
—Дыябет вылечыць немагчыма, але можна папярэдзіць і нават спыніць ускладненні. Але пры ўмове, калі рана пастаўлены дыягназ,—тлумачыць урач аддзялення прафілактыкі УАЗ "Міёрская ЦРБ" Надзея Вішнеўская. 
 
—Увогуле, гэта захворванне абумоўлена абсалютнай ці адноснай недастатковасцю інсуліну і характарызуецца грубым парушэннем абмену вугляводаў з гіперглікеміяй і глюказурыяй, а таксама іншых рэчываў. Яго яшчэ  называюць "неінфекцыйная эпідэмія дваццаць першага стагоддзя". Колькасць хворых на цукровы дыябет падвойваецца кожныя 13-15 год.

—Якія асноўныя сімптомы?
—Для першага і другога тыпу цукровага дыябету характэрныя моцная смага, сухасць у роце, пачуццё голаду нават пасля ежы, зніжэнне вагі, стамляльнасць, слабасць, павольнае зажыванне ранак і язваў, галаўны боль, паколванне і аняменне канечнасцяў, зніжэнне вастрыні зроку, грыбковыя захворванні, сверб скуры. Калі выявілі дзве ці некалькі такіх прыкмет, тэрмінова звяртайцеся да эндакрынолага, каб абследавацца і пачаць лячэнне. Для здаровага чалавека норма цукру да 5,5 ммоль/л. 
—Лічыцца, што дыябет—хвароба цывілізацый. І да 6% насельніцтва развітых краін—дыябетыкі, чаму так?
—Прычыны не ў развітасці краіны, а ў адносінах чалавека да свайго здароўя. Развіццю хваробы садзейнічаюць маларухомы лад жыцця, які выклікае захворванні стрававальнай сістэмы; падстраўнікавай залозы—язвы страўніка, халіцэстапанкрэатыт, гастрыт; злоўжыванне алкаголем і курэнне; празмерная вага цела; частае харчаванне фаст-фудамі і проста нерэгулярнае спажыванне ежы. Пры тым варта памятаць, што цукровы дыябет суправаджаецца ўскладненнямі: паражаюцца вочы, мозг, ныркі, сэрца, сасуды і нервы.
—Дыябет не вылечваецца, але як можна даць хваробе "адтэрміноўку", ці старацца яе не набыць?
—Хвораму трэба навучыцца з гэтым жыць. Пры цукровым дыябеце цукар лепш замяніць фруктозай, старацца абыходзіцца без мёду, джэмаў, іншых ласункаў, салодкіх ягад і садавіны, а таксама тлустай, смажанай, вострай і салёнай ежы, вэнджанага, кансерваў, алкагольных напояў. У рацыён павінны ўвайсці курынае мяса, соя, фасоль, гарох, чачавіца, агародніна, грыбы, лімоны, грэцкія арэхі, ільняны алей і іншае.
Дыябетык не можа пастаянна знахо-дзіцца на лячэнні ў стацыянары, таму кантроль за станам яго здароўя кладзецца на яго плечы і блізкіх.
—Калі дыягназ устаноўлены…
—Адразу трэба прыступаць да лячэння. Як вядома, клінічнае праяўленне дыябету першага тыпу ўзнікае пасля гібелі больш за 80% клетак в-клетак падстраўнікавай залозы—адзіных у арганізме, якія выпрацоўваюць інсулін. Таму, метадам лячэння застаецца інсулінатэрапія. Да адкрыцця гэтага прэпарата ў 1921 годзе дыягназ "цукровы дыябет" быў, па сутнасці, прысудам для хворага.
 
Дыябет знішчае дробныя сасуды дыяметрам да 2 мм, якія немагчыма рэканструіраваць. Калі чалавек не рэгулюе цукар у крыві, на нагах утвараюцца язвы, што часцей за ўсё заканчваецца гангрэнай і смерцю. Выратаваннем можа стаць ампутацыя.
Захворванне часта выяўляецца па вачах чалавека, хаця сам ён пра тое нават не падазрае. Калі ж не лячыцца своечасова, праз 10 год наступае дыябетычная рэтынапатыя, а праз 20—поўная страта зроку.

Яшчэ раз хочацца нагадаць, што жыццё і здароўе залежыць у першую чаргу ад самога чалавека. Неабходна своечасова абследавацца, кантраляваць сваё харчаванне, весці здаровы лад жыцця і быць пазітыўнымі.

Гутарыла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.   


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 869
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 662
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 638
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта