Авторизация
 

Рызыку захварэць дыябетам зніжаем з маленства

+
Риск заболеть диабетом снижаем с детстваДыябетам пакутуюць мільёны людзей, незалежна ад расавай ці нацыянальнай прыналежнасці. У дыябетчыкаў І тыпу арганізм наогул не выпрацоўвае інсулін. Каб выжыць, неабходны рэгулярыя ін'екцыі гэтага гармону. Часцей за ўсё такі дыябет развіваецца ў дзіцячым і падлеткавым узросце, у дарослых таксама. 
 
Справакаваць  захворванне могуць таксічныя рэчывы і вірусы, у тым ліку краснуха, ветраная воспа, адзёр (корь). Уплываюць яшчэ фактары генетычнай схільнасці: хваробы бацькоў нярэдка перадаюцца ў спадчыну дзецям. 
Рызыка займець дыябет зніжаецца, калі падпарадкоўвацца асноўным прынцыпам:

-не спыняйце кармленне нованароджанага грудзямі як мінімум да шасці месяцаў, як рэкамендуе Сусветная арганізацыя аховы здароўя;
-умацоўвайце імунітэт дзіцяці—своечасова рабіце неабходныя прышчэпкі, загартоўку, захоўвайце правілы гігіены;
-забяспечце дзіця паўнацэнным, збалансаваным харчаваннем, багатым вітамінамі, напрыклад, Д, які ёсць у рыбе і сметанковым масле;
-не дазваляйце малому набіраць лішнія кілаграмы. Здаровае дзіця павінна рухацца не менш за гадзіну ў дзень, атрымліваючы пры гэтым умераную фізічную нагрузку. 

Дыябет ІІ тыпу сустракаецца ў 90% захворвання. Звычайна развіваецца ў людзей сталага ўзросту. Арганізм хворых выпрацоўвае інсулін, але недастаткова ці не эфектыўна яго выкарыстоўвае. Прычынамі таму бывае лішняя вага цела, нездаровае харчаванне, жыццё без фізічных нагрузак, са стрэсам.
Засцерагчыся ад дыябету ІІ тыпу можна, калі:
-выключыць з рацыёну цукар, салодкае, белы хлеб, выпечку, газіраваныя напіткі, піва, каб не набіраць лішнія кілаграмы;
-кінуць курыць і не ўжываць алкаголь;
- больш рухацца;
-кантраляваць цукар і крыві і ўзровень артэрыяльнага ціску;
-адпачываць на курортах, асабліва з мінеральнымі крыніцамі;

Прафілактыка дыябету павінна ўключаць анцістрэсавую тэрапію. Чым спакайней мужчына ці жанчына, падлетак ці малы, тым здаравей. Варта памятаць, што развіццю дыябету могуць пасадзейнічаць любыя захворванні. Таму своечасова звяртайцеся да ўрача і правільна лячыцеся. 
Фота для ілюстрацыі.
Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,
галоўны ўрач ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта