Авторизация
 

Адмоўся ад шляху у бездань, які пачынаецца з насваю

+
Откажись от пути в пропасть, который начинается с насваяПрафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з незаконным захаваннем, ужываннем і распаўсюджваннем насваю ў моладзевым асяродку—з такой мэтай на тэрыторыі раёна з 21 сакавіка па 1 красавіка праводзіцца  спецыяльная праграма "Насвай". 
 
Насвай, нацвай, анасвай, асмай, атмай—розныя назвы псіхатропнага рэчыва, якое можа пакласці пачатак нарказалежнасці. 
Яшчэ 4 гады таму наркалагічнай службай Міністэрства аховы здароўя зарэгістраваны 28 спажыўцоў насваю—14-18-гадовых навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў. На пачатак 2016-га выяўлена 356 "аматараў" ва ўзросце ад 13 да 30 год. 

У афіцыйным Пераліку наркатычных рэчываў, што належаць кантролю, складнікаў насваю няма. У Беларусі адсутнічае і крымінальная адказнасць за яго распаўсюджванне. Адміністрацыйнае пакаранне за захаванне насваю прадугледжваецца артыкулам 12.27 КаАП "Незаконныя ўвоз, перавозка, захаванне алкагольных напояў і табачных вырабаў, вытворчасць, перапрацоўка і захаванне этылавага спірту і табачнай сыравіны і продаж алкагольных напояў уласнай вытворчасці". У шэрагу краін СНД насвай свабодна прадаюць на рынках. Між тым гэтае рэчыва выклікае рак ротавай поласці і стрававода, захворванні страўнікава-кішэчнага тракту. Прымяняюць яго, закладваючы пад ніжнюю ці верхнюю губу, пад язык ці ў носавую поласць.

З чаго складаецца насвай? Асноўны кампанент—махорка ці тытунь. У сумесь дадаюць гашаную вапну, попел раслін, вярблюджы кізяк ці курыны памёт, часам падмешваюць суха-фрукты і прыправы. Ёсць дадзеныя і пра іншы склад насваю: тытунёвы пыл, клей, вапну, ваду ці раслінны алей скатваюць у шарыкі.

У афіцыйных дакументах насваем лічаць некурыльны тытунь для смактання. Яго знешні выгляд розны: ад зялёных шарыкаў да шэравата-карычневага парашку. Свежы насвай выглядае як буйныя зялёныя зярняткі, ляжалы падобны да чорнага парашку. Рэчыва ствараюць выключна ў хатніх умовах.
Першыя наступствы ўжывання насваю—адчуванне моцнага палення ў ротавай поласці, цяжкасць у галаве, а пазней—ва ўсім целе, апатыя, рэзкае слінааддзяленне, галавакружэнне, расслабленасць мышц, ірвота. Для "бывалых" паленне, непрыемныя пах і смак становяцца нормай. Небяспечна спалучаць рэчыва з алкаголем—эфект непрадказны.

Насвай можна аднесці да псіхатропных сродкаў. Яго ўжыванне ўплывае на псіхічнае развіццё падлеткаў: зніжаецца ўспрымальнасць, пагаршаецца памяць, з'яўляюцца неўраўнаважанасць і разгубленасць. Паколькі ў насваі некалькі складнікаў, то можа развівацца як нікацінавая, так і залежнасць ад іншых хімічных рэчываў. У хуткім часе ўзнікае жаданне больш моцных адчуванняў. Так набліжаецца бездань…

Просім грамадзян, якім вядома пра факты захавання, распаўсюджання, ужывання насваю і іншых наркатычных і псіхатропных рэчываў і пра асоб, што маюць дачыненне да незаконнага абароту наркотыкаў, паведаміць інфармацыю ў РАУС на нумары 102, 4 12 02 або старшаму оперупаўнаважанаму ГНіПТЛ РАУС Віктару Юр'евічу Батвінёнку па нумарах 4 13 04, 5 62 78. Ананімнасць гарантуецца.

Віктар БАТВІНЁНАК, старшы опер-
упаўнаважаны ГНіПТЛ РАУС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта