Авторизация
 

Абачлівасць перасцеражэ ад сухотаў

+
Осмотрительность предостережёт от туберкулёзаШтогод у свеце каля 3 мільёнаў чалавек гінуць ад сухотаў, а зноў захворваюць 8-10 млн. Асабліва значная праблема распаўсюджання штамаў сухотаў са шматлікай лекавай устойлівасцю да асноўных прэпаратаў. У 2015 годзе ў Міёрскім раёне адбыўся рост захворваемасці ў 2 разы да ўзроўню 2014-га.
 
Крыніцай заражэння звычайна становіцца чалавек, у якога актыўная  форма хваробы. Пры кашлі, размове, чыханні ў паветра ён выкідвае вялікую  колькасць бактэрый, якія працяглы час захоўваюцца ў дрэнна праветрываемым памяшканні і трапляюць у арганізм здаровага чалавека. 

Верагоднасць заразіцца складае каля 5-10% на працягу жыцця. Ад моманту пападання палачкі Коха ў арганізм да развіцця захворвання можа прайсці ад некалькіх дзён да месяцаў. На першым часе ўзнікае працяглы сухі ці з макротай кашаль, які доўжыцца больш за тры тыдні, іншы раз з прымессю крыві, страчваецца апетыт, зніжаецца вага цела, з'яўляюцца агульнае недамаганне, слабасць, патлівасць, асабліва па начах, зніжаецца працаздольнасць, перыядычна павышаецца тэмпература цела, баліць у  грудзіне. 

Вялікая рызыка заразіцца ў людзей, якія працяглы час кантактуюць з хворымі і маюць слабы імунітэт. Дрэнныя абарончыя сілы арганізма ўзнікаюць з-за недастатковага і непаўнацэннага харчавання, курэння, ужывання алкаголю, наркотыкаў, наяўнасці спадарожных захворванняў, стрэсу. 

Каб не захварэць, неабходна актывізаваць імунітэт, а для гэта падпарадкоўвацца правільнаму рэжыму працы, рацыянальна і збалансавана харчавацца, адмовіцца ад курэння, не злоўжываць спіртнымі напіткамі, прымаць полівітаміны ў вясенні перыяд, загартоўвацца, займацца фізічнай культурай. Трэба аздараўляць жыллёвы і вытворчы асяродак: зніжаць скучанасць і запыленасць памяшканняў,  палепшыць работу вентыляцыйнай сістэмы. 

Выявіць хваробу на ранніх стадыях дапаможа флюараграфічнае ці рэнтгеналагічнае і бактэрыялагічнае даследаванне. Гэта надзейны і бяспечны метад дыягнаставання сухотаў і іншых захворванняў органаў грудной клеткі. 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ.
Алена ТАНКАВІД.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта