Авторизация
 

"Мяняем лішнюю вагу на здаровыя звычкі"

+
Смачныя стравы-задавальненне для тых, каму не хапае жыццёвых радасцей. Стараюцца заесці праблемы, а тым часам з'яўляюцца новыя.  Як навучыцца правільна харчавацца, тлумачыць інструктар-валеёлаг райпаліклінікі Наталля Вячаславаўна Капітонава:

—Трэба пазбавіцца ад звычкі есць на хаду, "паміж справамі", захапляцца фаст-фудам, не снедаць ці наладжваць пір перад сном, заядаць стрэсы. Гэта асабліва небяспечна, калі лішняя вага ў іншых членаў сям'і,  ёсць схільнасці да парушэння абмену рэчываў; ігнараванне інфармацыі аб каларыйнасці прадуктаў, шматгадзінныя прагляды тэлевізара на канапе, надахоп сну, адсутнасць часу на зарадку і заняткі спортам; няведанне і некантраляванне сваёй вагі. 

—Атрымліваецца, трэба весці барацьбу з самім сабой? Як на гэта вырашыцца?
—Будзе складана, бо трэба мяняць звычкі, але няма нічога немагчымага. Неабходна жаданне чалавека. Напрыклад, прымусіць сябе есці толькі седзячы і без спешкі ў камфортнай абстаноўцы, не адцягваючы ўвагу на тэлевізар, кнігі ці камп'ютар. За 20-30 хвілін да спажывання ежы выпіваць шклянкум вады, каб напоўніць страўнік і аблегчыць выдаленне тлушчу з арганізма. Павінен стаць звычкай паўнацэнны сняданак . Зранку пажадана спажываць яйкі, кашы, курынае філе, нятлусты сыр. Абед заўсёды пачынаць з салаты, каб крыху прыглушыць апетыт у чаканні каларыйнай стравы на другое. Пры харчаванні трэба смакаваць кожны кусок, старанна разжоўваць. Так можна абысціся меншай колькасцю ежы і атрымаць максімум задавальнення. У вольны час не варта забывацца пра рух і замяніць позу ля тэлевізара ці камп'ютара на ўборку ў доме, танцы ці шпацыр. Ні ў якім разе нельга заядаць дрэнны настрой. Лепш заняцца карыснымі справамі, да прыкладу прыбраць у шафе, выканаць фізічныя практыкаванні. Перад выхадам у магазін, то трэба паесці. Лепш скласці спіс самага неабходнага.

Кожны чалавек павінен ведаць сваю вагу і пераядычна яе кантраляваць. Наогул трэба любіць сябе і рэалізоўваць усё задуманае. Калі старыя звычкі нагадаюць пра сябе, то трэба памятаць, што аднойчы вы прынялі рашэнне змяніць лішнюю вагу на здаровыя звычкі!
—Дзякую за карысныя парады.
Запісала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта