Авторизация
 

4 лютага — Сусветны дзень барацьбы ад раку

+
4 февраля — Всемирный день борьбы от ракаЦяпер шмат намаганняў скіравана на прадухіленне, ранняе выяўленне і лячэнне анкалагічных захворванняў. Навукоўцы падлічылі, што да 43% ракавых пухлін можна не дапусціць, калі адмовіцца ад курэння, збалансавана і правільна харчавацца, вакцынавацца супраць вірусаў, якія выклікаюць рак печані і шыйкі маткі, пазбягаць працяглага знаходжання на сонцы і ў салярыях. 

Расказвае ўрач-анколаг Міёрскай райпаліклінікі Зоя Паўлаўна Бараноўская:
—Паняццем "рак" аб'ядноўваюцца па міжнароднай класіфікацыі злаякасныя новаўтварэнні розных органаў. Далей захворванне класіфікуецца па гісталогіі, гэта значыць, па клеткавым складзе: могуць быць ракі, калі пашкоджваецца плоскаклетачны эпітэлій, і саркомы, калі злучальныя тканіны і інш. 
—Якія органы церпяць часцей? 
—У жанчын гэта малочная залоза, тоўсты кішэчнік, а ў мужчын—прастата і ныркі. Апошнія гады гэтыя паталогіі выходзяць на першае месца. Вялікая колькасць хворых з праблемай скуры і лёгкага. Радзей выяўляецца рак у запушчаных трэцяй і чацвёртай стадыях, па нашай вобласці гэта толькі 16%, па раёне паказчык крыху вышэй. Рак, у асноўным, хвароба людзей сталага ўзросту, і радзей выяўляецца ў маладых. Рак яшчэ называюць хваробай старэння арганізма. Як і ўсе жыццёвыя этапы чалавека—нараджэнне, рост, сталенне і старэнне. Проста не кожны дажывае да свайго раку, памірае раней ад іншых прычын.

—Як дыягнаставаць захворванне? 
—Ранняя дыягностыка ў першай і другой стадыях напрамую залежыць ад аснашчэння дыягнастычнай апаратурай і, чым вышэй  узровень абсталявання, тым лепш дыягностыка. Чалавек праходзіць УГД, энда- і рэнтгенскапію. Мамаграфію можна зрабіць у Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы. Адпраўляем туды жанчын згрупы рызыкі, у якіх па спадарожнай паталогіі ёсць небяспека развіцця раку малочнай залозы. Да гэтай катэгорыі належаць жанчыны 50-60 гадоў, яны павінны праходзіць мамаграфію раз у два гады. УГД малочных залоз неабходна раз у год кожнай жанчыне ва ўзросце ад 35 да 50 гадоў з групы рызыкі. 

Ранняя дыягностыка асабліва важная як для саміх пацыентаў, так і ўрачоў. Рак любой лакалізацыі, выяўлены на пачатковых стадыях—першай ці  другой—паспяхова вылечваецца. Рак скуры—на 100%, шыйкі маткі, выяўлены ў першай і другой стадыях, таксама мае вялікі працэнт вылечаных, калі ў трэцяй і чацвёртай—то выжываюць 50%. Позняя ж дыягностыка цягне за сабой цяжкае і працяглае лячэнне. Таму асноўная задача для насельніцтва ўвогуле, а ў тым ліку нашага раёна,— здаровы лад жыцця, добрае харчаванне, экалагічна чыстае асяроддзе, і, вядома ж, прафілактычныя агляды. 

У нашым раёне па лакалізацыі на першым месцы рак скуры, затым лёгкага, можа вар'іраваць у жанчын рак малочнай залозы ці рак кішэчніка, а ў мужчын—прастаты і ныркі. Апошнія гады праводзіцца скрынінг раку прастаты. Ёсць спецыяльны аналіз, калі бярэцца кроў з вены ў мужчын, і па ім на ранніх стадыях можна выявіць рак. Аналіз можна зрабіць і ў Міёрах. Усе мужчыны, каму за сорак, могуць здаць яго, а скрынінг праводзіцца пасля пяцідзесяці і да шасцідзесяці пяці  гадоў. Мужчыны з групы рызыкі абавязкова накіроўваюцца на ПСА раз у год. Калі лічбы перавышаюць 4 нг/ мл, значыць, яны павінны прайсці паглыбленае абследаванне. Іх накіроўваюць на УГД, на пункцыйную біяпсію прастаты,—так можа выяўляцца рак на ранняй стадыі.

—Як даведацца, ёсць у арганізме злаякаснае новаўтварэнне ці няма?
—І дзецям, і дарослым неабходна праходзіць медагляд. Абавязкова наведаць участковага тэрапеўта, прайсці флюараграфію або зрабіць рэнтген лёгкіх, лабараторнае абследаванне, дзяўчаты і жанчыны з 18 гадоў павінны наведаць гінеколага. Далей тэрапеўт у выніку падазрэнняў адпраўляе на даабследаванне да анколага ці іншага спецыяліста. Штогадовыя прафагляды дазваляюць дыягнаставаць захворванне на першай і другой стадыях. Рак спачатку можа працякаць бессімптомна, асабліва на ўнутраных органах, арганізм як бы хаваецца, замірае. Скаргі паступаюць ад пацыента, калі хвароба зацягнулася. Жанчыны з групы рызыкі, якія стаяць на ўліку, напрыклад, у гінеколага, тэрапеўта, з таксічнымі гепатытамі, спадчыннымі гінекалагічнымі захворваннямі, павінны атрымліваць назначэнне ў свайго доктара. Жанчынам ад 30 да 50 належыць праходзіць УГД у райпаліклініцы.
 
—Як праходзіць лячэнне, ці магчыма абысціся без хіміятэрапіі? 
—Лячэнне доўгае і цяжкае, але эфектыўнае. Не ўсе злаякасныя новаўтварэнні, незалежна першай або другой і далей стадый, лечацца па спецыяльным пратаколе, які ўключае: аператыўную, хімія-  прамянёвую і гармонатэрапіі.

—Колькі па часе можа заняць лячэнне?
—Напрыклад, лячэнне рака малочнай залозы першай ці другой стадыі доўжыцца год. Адразу аперацыя, затым—прамянёвая тэрапія ў два этапы, курсы "хіміі" ад чатырох да васьмі, адпаведна перапынак паміж кожным тры-чатыры тыдні. 

—Дзе праходзяць хіміятэрапію анкахворыя жыхары Міёршчыны? 
—У Полацкім анкадыспансеры, стацыянарна або амбулаторна. Далей кантралюецца аналіз крыві пасля "хіміі" і перад паездкай на наступны курс. Здымаецца кардыяграма.

—Якая сітуацыя па анкалагічнай захворваемасці ў нашым раёне? 
—У мінулым годзе выяўлены 121 выпадак злаякасных новаўтварэнняў, у ліку якіх  саркомы, меланомы і інш, гэта на 24 больш, чым у 2014 годзе. У 77 выпадках рак першай і другой стадый. Пры прафілактычных аглядах выяўлена 85 злаякасных новаўтварэнняў—70,2%. Усяго на ўліку па раёне 578 анкахворых. У гэтай колькасці і тыя, хто паспяхова пралечыўся. Яны абавязкова праходзяць дыспансерны агляд, паглыбленае абследаванне, каб выявіць магчымы рэцыдыў або метастазы. З 578-мі чалавек, якія стаяць на ўліку, пражылі па паказчыку ў анкалогіі "5 і больш гадоў" 53,5%, гэта 308 пацыентаў—дзякуючы ранняй дыягностыцы і якасці лячэння. Дзякуючы аналізу ПСА  ў 2014 і 2015 гадах не быў дыягназаваны рак прастаты ў чацвёртай запушчанай стадыі.

—Вашы пажаданні?
—Звяртаюся да людзей, хворых на рак: ваша немач—не прысуд. Не трэба панікаваць і ўпадаць у адчай, неабходна лячыцца, у наш час шмат метадаў для аздараўлення. Усім жадаю весці здаровы лад жыцця, своечасова звяртацца да ўрачоў, абавязкова праходзіць раз у год медагляд. Ваша здароўе ў вашых руках!
—Дзякуй за размову. 

Размаўляла Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота для ілюстрацыі.




рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта