В 2016 году пройдет 29 единых дней здоровья

В 2016 году пройдет 29 единых дней здоровьяТак, 18 лютага — Дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, 1 сакавіка — Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі, 24 сакавіка — Сусветны дзень барацьбы з сухотамі, 7 красавіка — Сусветны дзень здароўя, 5 мая — Сусветны дзень гігіены рук, 15 мая — Міжнародны дзень сям'і, 31 мая — Сусветны дзень без тытуню, 14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві, 7 ліпеня — Дзень прафілактыкі алкагалізму, 28 ліпеня — Сусветны дзень барацьбы з гепатытам, 18 жніўня — Дзень здаровага харчавання, 1 кастрычніка — Міжнародны дзень пажылых людзей, 14 кастрычніка — Рэспубліканскі дзень маці, 15 кастрычніка — Сусветны дзень чыстых рук, 17 лістапада — Сусветны дзень некурэння, 1 снежня — Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу... 

Гэтым і іншым адзіным дням здароўя будуць  прысвечаны тэматычныя выступленні медыцынскіх работнікаў, "круглыя сталы", дні інфармавання, кансультацыі па пытаннях прафілактыкі грыпу, сухотаў, алкагалізму, тытунекурэння, наркаманіі, ВІЧ/СНІД, ВКІ, траўматызму, сардэчна-сасудзістых, анкалагічных захворванняў, дыябету, шаленства, здаровага і рацыянальнага харчавання, умацавання псіхічнага здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця ў навучальных установах, калектывах прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, у СМІ. 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, 
галоўны ўрач ДУ "Міёрскі РЦГЭ". 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.