Авторизация
 

Электрамагнітнае поле: уплыў можна мінімізаваць

+
Электромагнитное поле: влияние можно минимизироватьХаладзільнік і тэлевізар, мікрахвалевая печ і электрачайнік, камп'ютар і мабільны тэлефон — без усяго гэтага цяпер цяжка ўявіць сваё жыццё. У той жа час кожны з нас неаднойчы чуў, што ўсе пералічаныя даброты цывілізацыі небяспечныя для здароўя. У працэсе работы яны выкарыстоўваюць электраэнергію і ўтвараюць электрамагнітныя выпраменьванні і палі.  
 
Бытавая электратэхніка
Асноўнымі крыніцамі электрамагнітных палёў з'яўляюцца СВЧ-печы, аэрагрылі, электрапліты, тэлевізары. Словам, чым вышэй магутнасць прыбора, тым большае  магнітнае поле пры яго рабоце. Таму для памяншэння ЭМВ і ЭМП вельмі важна правільна расставіць бытавую тэхніку. Не размяшчайце халадзільнікі, печы СВЧ, аэрагрылі і г.д. у жылых пакоях. Старайцеся расставіць іх па перыметры кухні на адлегласці мінумум 40 см адзін ад аднаго. 

Мікрахвалевую печ пажадана выкарыстоўваць толькі для разагравання гатовай стравы (1-7 хвілін) і падчас яе работы лепш выйсці з кухні ці адысціся на 1,5 метра. 
Тэлевізар дапушчальны ў жылым пакоі пры ўмове, што глядач ад яго будзе аддалены на 2,5 метра і больш. 

Мабільны тэлефон
Пытанне пра ўздзеянне мабільнікаў на карыстальніка да гэтай пары застаецца адкрытым. Бясспрэчна толькі тое, што наш арганізм "адгукаецца" на наяўнасць выпраменьвання тэлефона. Таму не варта карыстацца ім часта. Умоўнае абмежаванне—15 хвілін у дзень. Тады змяненні ў мозгу мала фіксуюцца. Не давайце тэлефон дзецям. Насіце яго ў сумцы, а не ў кішэні ці на шыі. Галоўнае—надалей ад галавы. 
У час адпачынку кладзіце мабільнік на бяспечную адлегласць—мінімум 0,5 метра ад сябе. Нават адключаны тэлефон, які ляжыць непадалёк ад ложка, можа перашкодзіць выспацца. Для людзей, што знахо-дзяцца побач з чалавекам, які размаўляе па мабільным, электрамагнітнае поле не ўяўляе небяспеку.

Камп'ютар
Уплыў камп'ютара на арганізм чалавека паўстае дастаткова востра, бо ён мае адразу дзве крыніцы выпраменьвання: манітор і сістэмны блок. Карыстальнік пазбаўлены магчымасці працаваць на бяспечнай адлегласці. Негатыўна ўплывае і працяглы ўплыў камп'ютара. Сучасныя карыстальнікі праводзяць ля яго больш за 12 гадзін у суткі, афі-цыйныя нормы дазваляюць толькі 6 гадзін у дзень. Дрэнна адбіваецца работа ў невялікім памяшканні і знаходжанне ПК побач падчас сну. 

Найбольшы ўплыў выпраменьванне аказвае на імунную, нервовую, эндакрынную і палавую сістэмы, органы зроку. 
Змяненні ў нервовай сістэме добра прыкметныя: з'яўляюцца раздражняльнасць, хуткая стамляльнасць, аслабленне памяці, парушэнне сну, агульная напружанасць, людзі становяцца мітуслівымі. Адчуванне пяску ў вачах, пачырваненне веек, цяжкасці пераводу погляду—гэта скаргі аматараў камп'ютарных гульняў. 

У якасці абаронных мер рэкамендаваны:
-рэгулярныя прагулкі на свежым паветры;
-сістэмнае праветрыванне памяшкання пры рабоце на камп'ютары;
-перапынкі, фізку-льтхвілінкі для апорна-рухальнага апарата і органаў зроку;
-пастаянныя заняткі фізічнай культурай і спор-там.

Зразумела, што мы ўжо не зможам абысціся без сучасных гаджэтаў, электрамагнітныя палі якіх уяўляюць пагрозу, але прымаць меры, каб зменшыць іх уплыў на наша здароўе, неабходна. Для гэтага не патрэбна вялікіх матэрыяльных затрат, неймаверных намаганняў, толькі асцярожнасць, прадбачлівасць і клопат пра сябе і блізкіх. 

В. КУДРАЎЦАВА, 
урач-бактэрыёлаг,
Р. МАЛІНОЎСКІ, галоўны санітарны ўрач раёна.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта