Об зрениі заботиться заранее!

Об зрениі заботиться заранее! Каб захаваць на доўгія гады добры зрок, кожнаму вучню варта памятаць, што адлегласць ад вачэй да працоўнай паверхні — стала, кнігі, сшытка — павінна быць не менш за 50 сантыметраў. Адразу пасля вяртання са школы перад выкананнем хатняга задання неабходна адпачыць 1,5-2 гадзіны. Каб захаваць і ўмацаваць зрок, трэба спажываць стравы з вітамінамі А і Е. Вітамін А утрымліваецца ў печані траскі, птушкі і ялавічнай печані, з гародніны варта ўжываць моркву, перац чырвоны і зялёны, памідоры, зялёны гарошак, зеляніну: пятрушку, кроп, цыбулю-пяро. 

 

 

Давайце вачам 5-10 хвілінны адпачынак праз кожныя 1,5-2 гадзіны зрокавай працы. Нельга гля-дзець тэлевізар лежачы і без дадатковага святла, чытаць на ложку. 
Пастаянна карыстайцеся гімнастыкай для вачэй. Вось некалькі простых практыкаванняў:
-заплюшчыць вочы і круціць імі па крузе, чатыры разы ў адзін бок і столькі ж у другі;
-закрыйце вочы і паглядзіце ўверх, затым ўніз. Паўтарыць практыкаванне 8 разоў;
-паглядзець перад сабой. 30 секунд памаргаць. 30 секунд глядзець нерухома. Паўтарыць практыкаванне 3 разы.
Яшчэ варта звярнуць увагу, што адлегласць да тэлевізара павінна складаць не менш за 2,5 метра. Час прагляду перадач для вучняў 1-4 класаў—адна гадзіна ў дзень, 5-8 класаў—паўтары, 9-11 класаў—дзве і не больш.
Адлегласць да манітора камп'ютара павінна складаць не менш за 50 сантыметраў. Час карыстання ім: да 5-7 хвілін дазваляецца дзецям 5-6 гадоў, да 15 хвілін—вучням пачатковых класаў, да 20 хвілін—5-7 класаў, да 25 хвілін—8-9 класаў, да 40 хвілін—10-11 класаў .
Л. ЛАГУНЁНАК, урач-педыятр Міёрскай паліклінікі.

Давайце вачам 5-10 хвілінны адпачынак праз кожныя 1,5-2 гадзіны зрокавай працы. Нельга гля-дзець тэлевізар лежачы і без дадатковага святла, чытаць на ложку. Пастаянна карыстайцеся гімнастыкай для вачэй. Вось некалькі простых практыкаванняў:-заплюшчыць вочы і круціць імі па крузе, чатыры разы ў адзін бок і столькі ж у другі;-закрыйце вочы і паглядзіце ўверх, затым ўніз. Паўтарыць практыкаванне 8 разоў;-паглядзець перад сабой. 30 секунд памаргаць. 30 секунд глядзець нерухома. Паўтарыць практыкаванне 3 разы.Яшчэ варта звярнуць увагу, што адлегласць да тэлевізара павінна складаць не менш за 2,5 метра. Час прагляду перадач для вучняў 1-4 класаў—адна гадзіна ў дзень, 5-8 класаў—паўтары, 9-11 класаў—дзве і не больш.Адлегласць да манітора камп'ютара павінна складаць не менш за 50 сантыметраў. Час карыстання ім: да 5-7 хвілін дазваляецца дзецям 5-6 гадоў, да 15 хвілін—вучням пачатковых класаў, да 20 хвілін—5-7 класаў, да 25 хвілін—8-9 класаў, да 40 хвілін—10-11 класаў .

 

Л. ЛАГУНЁНАК,

урач-педыятр Міёрскай паліклінікі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.