Авторизация
 

Супрацьстаяць, аб'яднаўшы намаганні

Противостоять, объединив усилия 17 мая, у нядзелю, ва ўсім свеце запаляць свечкі з нагоды 32-га Дня памяці памерлых ад СНІДу, каб успомніць іх, выказаць салідарнасць з інфіцыраванымі, інфармаваць і мабілізаваць грамадства, прымусіць задумацца, што небяспечная хвароба можа датычыцца кожнага з нас.

 

Упершыню такі дзень адзначылі ў амерыканскім Сан-Францыска ў 1983-ім. Праз некалькі гадоў з'явіўся сімвал руху супраць СНІДу — чырвоная стужка, прышпіленая да адзення, а таксама рознакаляровыя палотны — квілты, пашытыя з кавалкаў тканіны ў памяць пра тых, хто пайшоў з жыцця. Таксама існуе традыцыя высаджваць дрэвы—па колькасці гадоў, якія прайшлі з пачатку эпідэміі.


Згодна са статыстыкай Сусветнай асацыяцыі аховы здароўя, на планеце жывуць больш за 42 мільёны чалавек з вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ), і кожны дзень гэтая лічба павялічваецца на 14-15 тысяч. Большасць ВІЧ-інфіцыраваных — маладыя людзі да 30-ці. За апошнія 25 гадоў ад СНІДу памерлі каля 25 мільёнаў. 
У Беларусі каля 14 тысяч ВІЧ-пазітыўных, з якіх звыш 200 дзяцей. Штогод выяўляецца больш за 1,5 тысяч новых інфіцыраваных.


Папярэджанне распаўсюджання ВІЧ з'яўляецца адным са стратэгічных накірункаў у забеспячэнні здароўя насельніцтва і дэмаграфічнай бяспекі краіны. Створана сістэма максімальнай даступнасці да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці добраахвотнае абследаванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой лячэбнай установе, у якой ёсць працэдурны кабінет.


Міжнародны Дзень памяці — чарговая магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджанню ВІЧ, аб'яднаўшы намаганні людзей, якія ўжо інфіцыраваны ці пацярпелі ад гэтага захворвання, і тых, каго не закранула праблема. Гэта нагода зноў нагадаць пра рэальную рызыку заразіцца і растлумачыць, як пазбегнуць бяды. 


У наш час прафілактыка ВІЧ-інфекцыі павінна насіць комплексны характар, які ўключае распаўсюджанне бяспечнага ладу жыцця, адказных паводзін. Здароўе будучых пакаленняў у руках тых, хто жыве цяпер.
У Дзень памяці пра ахвяр СНІДу ў нашай краіне адбудуцца паніхіды ў многіх храмах. Ва ўсіх рэгіёнах пройдуць тэматычныя акцыі па праблеме ВІЧ/СНІДу. Гэта будуць разнастайныя мерапрыемствы, якія аб'яднае ідэя Памяці дзеля жывучых. Далучайцеся да арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у раёне.


Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта