Авторизация
 

Людзям пажылога ўзросту неабходна звяртаць увагу на стыль свайго жыцця, узяўшы за арыенцір тры асноўныя напрамкі: правільная, нізкакаларыйная дыета; адпаведны фізічны рэжым; самаўстаноўка на поспех.
Ешце фрукты і агародніну

У харчаванні павінна быць шмат лёгказасваяльнай ежы, асабліва сырой агародніны і фруктаў. У ліку найбольш пажыўных прадуктаў: яблыкі, морква, бананы, чай з ліпы і шыпшыны, чарніцы, часнок, рыба марская, фтарыраваная вада, мёд, арэхі, інжыр.
Павялічвайце ўжыванне алею, мяса птушкі, марскіх прадуктаў, а вось жывёльныя тлушчы, сметанковае масла і яйкі ў рацыёне абмяжоўвайце. Не захапляйцеся салёным і салодкім. Рэкамендуецца штодзённае чатырохразовае харчаванне ў дакладна вызначаны час. Бялковую ежу ўжывайце на працягу дня не часцей аднаго разу. Вячэрайце не пазней за 2 гадзіны да сну. Не “сілкуйцеся” перад асноўнай трапезай. Важная рэкамендацыя: мінімум разнастайных прадуктаў за адзін прыём.

Хадзіце, плавайце…
Рух замяняе лякарствы, але ніякія лякарствы не могуць замяніць рух. Агульнадаступная форма фізічных практыкаванняў для пажылых людзей—хадзьба. Яе можна “дазіраваць”, але пры гэтым трэба захоўваць хуткі тэмп. Пачынаць трэба з 10-мінутных нагрузак, паступова павялічваць іх працягласць на 2-3 мінуты, каб давесці да канца 3-га месяца да 40-50. За дзень зрабіце да 10 тысяч крокаў (каля 7 км). Хадзьбу лепш спалучаць з турыстычнымі паходамі, лыжнымі прагулкамі, плаваннем, працай на прысядзібным участку, рыбнай лоўляй, пчалярствам, мыццём у лазні. Станоўча ўплываюць на здароўе зносіны з прыродай.

…і не сумуйце
Выхад на пенсію, змена прафесіі нярэдка выклікаюць стрэс, які можа перайсці ў хранічны, паскарае працэс старэння, прыводзіць да дэзадаптацыі. Жыццёва неабходна навучыцца абараняцца ад празмернага негатыўнага ўздзеяння падобных фактараў на псіхіку. Уважліва прааналізуйце свае паводзіны, самаадчуванне. Ёсць беспрычынная стомленасць? Баіцеся панядзелкаў, адчуваеце страх перад працай? Шмат курыце і не можаце кінуць? Робіце тое, чаго не хочаце? Не чакаеце ад жыцця нічога добрага? Падобна, што стрэс гатоў нанесці вам удар. Між тым, у экстрэмальных умовах выкідваецца ў кроў адрэналін, а ў выніку— уздым крывянога ціску, напружанне мышцаў, пачашчэнне дыхання, тармажэнне стрававання, сухасць у роце, павышэнне потавыдзялення, немагчымасць засяродзіцца, што ператвараецца ў страх і паніку.
Як папярэдзіць стрэс? Пачынайце раніцу з добрых думак, не настройвайце сябе на дрэннае. Каб менш было нервовых узрушэнняў, падрыхтуйцеся да новага дня вечарам: зрабіце загадзя частку важных спраў. Не шукайце, спяшаючыся, згубленыя, а дакладней, не пакладзеныя на месца рэчы—арганізуйце свой хатні быт і рабочае месца. Спіце не менш 7-8 гадзін у суткі. Змяніце знешні выгляд, станьце прыгажэйшымі, што зменіць настрой. Не знаходзьцеся працяглы час ў адным становішчы—гэта стамляе. Плануючы работу на наступны дзень, пакідайце ў графіку час на адпачынак. Не імкніцеся ўсё зрабіць самі, давярайце іншым. Вяртаючыся з працы, не “цягніце” дадому цяжар праблем, расслабцеся, змяніце думкі, займіцеся тым, што прыносіць задавальненне. Выкінуць з памяці негатыў не ўдасца, але яго можна ўдала “выціснуць” пазітыўнымі эмоцыямі ад зробленага, убачанага. Не дапускайце агрэсіі ў сямейных адносінах, не стаўцеся варожа да родных і знаёмых, бо гэта бумерангам вернецца да вас. Навучыцеся не трымаць камень за пазухай, дараваць крыўду. Умейце адпачываць. Лічыце поспехі. Запамінайце прыемныя моманты. Змяніце свой стыль жыцця, палепшце яго, і адразу адчуеце прыліў сіл і станоўчых эмоцый.

М. КУНЦЭВІЧ,
урач-герыятр.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта