Авторизация
 

Набалелая праблема

Праблема п'янства і алкагалізму для Беларусі — адна з самых актуальных і сацыяльна небяспечных. Толькі за апошняе дзесяцігоддзе ўжыванне алкаголю ў пераліку на чысты спірт вырасла з 6,7 да 12 літраў на душу насельніцтва. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, незваротныя змены генафонду нацыі пачынаюцца з адзнакі ў восем літраў. Злоўжыванне алкаголем знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Трывогу выклікае пастаянны рост алкагалізму сярод жанчын, дзяцей і падлеткаў. П'янства наносіць велізарную матэрыяльныю шкоду дзяржаве, рушыць сем'і, павялічвае сацыяльнае сіроцтва і вядзе да дэградацыі асобы.

 

Алкагалізм — гэта хранічнае захворванне, якое выклікана сістэматычным ужываннем спіртных напояў і характарызуецца ўстойлівай залежнасцю ад іх.
Доза спіртнога ў арганізме звыш 4,5 праміле лічыцца рэальнай пагрозай для жыцця. Штогод дзясяткі тысяч людзей гінуць ад алкагольнай перадазіроўкі, больш за 32 тыс. злачынстваў учыняюцца ў стане алкагольнага ап'янення, звыш 60% ДТЗ адбываюцца па віне нецвярозых вадзіцеляў.


Алкаголь або этылавы спірт, з'яўляецца наркатычным ядам, які паралізуе і разбурае клеткі арганізма. Навукоўцамі даказана, што 100 г гарэлкі знішчаюць 7,5 тыс. актыўных клетак галаўнога мозга. Нават невялікая колькасць спіртнога прыгнятае яго вобласці, якія адказваюць за тармажэнне, чалавек губляе кантроль над сваімі ўчынкамі. Сістэматычнае ўжыванне спіртнога становіцца прычынай стойкага пашырэння крывяносных сасудаў, пашкоджвае сардэчную мышцу. Ныркі перастаюць выводзіць з арганізма шкодныя прадукты жыццядзейнасці.


Больш за ўсё алкаголь уплывае на печань. Гэты орган перапрацоўвае 95% спіртнога, якое трапляе ў кроў. У ёй адкладаюцца злучэнні, якія вядуць да атлусцення органа і ў выніку — да цырозу. 
Алкаголь парушае абарончыя механізмы імуннай сістэмы. Нарэшце, пад яго ўздзеяннем у мозгу адбываецца сукупнасць хімічных і фізіялагічных перабудоў, якія вядуць да ўсталявання стойкай залежнасці. Усё гэта дазваляе разглядаць алкагалізм як цяжкое захворванне, з якім часта немагчыма справіцца самастойна.
Пра ўзровень алкагалізацыі грамадства мяркуюць перш за ўсё па колькасці асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў наркалагічных установах. Вельмі негатыўным "сімптомам" для нашай краіны стаў значны рост колькасці такіх зарэгістраваных: больш за 180 тыс. чалавек. Па меркаванні спецыялістаў, рэальная колькасць у 4-5 разоў перавышае афіцыйную статыстыку. Амаль дзясятая частка з ліку тых, хто стаіць на наркалагічным уліку, — непаўналетнія. 


У апошнія гады ў маладзёжным асяроддзі прагрэсіруе піўны алкагалізм. Пенны напой п'юць без меры з-за слабай канцэнтрацыі ў ім алкаголю. Аднак важна ведаць і памятаць, што 3-4 разы ў месяц — гэта злоўжыванне. 
Вялікі ўплыў алкаголь аказвае на лад жыцця людзей. З-за яго здараюцца траўмы на вытворчасці і ў быце, у стане алкагольнага ап'янення за год учыняецца прыкладна 76% дробнага хуліганства, 82% крымінальных злачынстваў, больш паловы выпадкаў нематываванай жорсткасці.
Як і любая хвароба, алкаголь не ўзнікае нечакана, а мае свае даклінічныя праяўленні—бытавое п'янства. Яго наступствы нясуць у сабе зло як для сям'і і блізкіх алкаголіка, так і для грамадства ў цэлым.


С.СКАВАРОДКА, мікрабіёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта