Интернет: вред или польза

Праводзіць за камп'ютарам больш за восем гадзін у дзень — шкодна. Гэта даказана ўрачамі. Для дзіцяці час віртуальных забаў яшчэ меншы — максімум пяць гадзін штодня. Зразумела, калі юнага геймера не абмяжоўваць, та за онлайн-гульнямі ён правядзе ўвесь пасляшкольны час. Калі заўважылі, што вашага дзіцяці "зацягнула павуцінне", пагаварыце з ім на гэтую тэму, толькі без высокіх нотак у голасе. Аргументы наконт шкоды для нервовай сістэмы і зроку ў гэтым выпадку не будуць мець сілы. Дзіця не ўсведамляе слова "шкодна" і думае толькі пра задавальненне. Магчымасць пагуляць у камп'ютарныя гульні трэба прадастаўляць, толькі ў меру.

 

Пастаянна карыстаючыся камп'ютарам, дзіця зможа асвоіць многія праграмы, што абавязкова спатрэбіцца яму ў будучай прафесійнай дзейнасці.
Што да непажаданых сайтаў, куды можа зазірнуць непаўналетні інтэрнэт-вандроўнік, то можна ўстанавіць спецыяльныя паролі і "фільтры", якія абмяжуюць доступ да шкоднай інфармацыі. Аднак лепш з малых гадоў навучыць дзіцяці самастойна адрозніваць добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага.


Р. МАЛІНОЎСКІ, галоўны ўрач Міёрскага РЦГЭ,
В. КУДРАЎЦАВА, урач-бактэрыёлаг.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.