Авторизация
 

Дабіцца нуля

Добиться нуля Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу ўпершыню быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя 1 снежня 1988-га і стаў штагодадовай падзеяй у большасці краін свету. З 1996 года ён праводзіцца Аб'яднанай Праграмай ААН па ВІЧ/СНІДу (ЮНЕЙДС) для павышэння дасведчанасці пра ВІЧ-інфекцыю і дэманструе міжнародную салідарнасць перад тварам эпідэміі.


У 2013 годзе ў свеце колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, склала 35 мільёнаў (33,2-37,2 — ацэначныя дадзеныя). З моманту пачатку эпідэміі гэтым вірусам заразіліся прыкладна 78 (71-87) мільёнаў чалавек і 39 (35-43) мільёнаў памерлі ад хвароб, звязаных са СНІДам.


На 1 лістапада гэтага года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 17102 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, з якой жывуць 13208 чалавек. На працягу апошніх гадоў прасочваем тэндэнцыі да росту выяўляемасці ВІЧ-інфекцыі ў старэйшых узроставых групах насельніцтва.


У Віцебскай вобласці на 1 лістапада зарэгістравана 938 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За 10 месяцаў сёлета выяўлена 87 новых (за аналагічны перыяд летась — 80). У Міёрскім раёне з 1987 года зарэгістравана 3 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, усе ў горадзе Міёры. Асноўны шлях распаўсюджвання — неабароненыя палавыя кантакты.


Сусветная кампанія "Дабіцца нуля: Нуль новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Нуль дыскрымінацыі. Нуль смерцяў пасля СНІДу" была распачата ў 2011 годзе і прадоўжыцца да 2015-га. Яна прадугледжвае, што розныя краіны і групы насельніцтва будуць штогод выбіраць адну ці некалькі найбольш актуальных тэм для актыўнага развіцця ў рэгіёне.
У Міжнародны дзень прафілактыкі СНІДу — 1 снежня — і напярэдадні гэтай даты ва ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў нашым раёне, будуць арганізаваны тэматычныя акцыі, мастацкія выставы, "круглыя сталы", канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя праблеме ВІЧ/СНІДу. Прапануем усім далучыцца да іх.

 

Р. МАЛІНОЎСКІ, галоўны дзяржсанурач.
А. ТАНКАВІД, загадчык аддзела
эпідэміялогіі ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта