Авторизация
 

Без лекаў не застанемся

Без лекарств не останемся З надыходам асенне-зімовага перыяду павялічваецца колькасць сезонных хвароб, і людзям даводзіцца часцей наведвацца ў аптэкі. Параўнальна нядаўна ў пералік лекаў, якія адпускаюцца без рэцэпта, былі ўнесены некаторыя змяненні, што выклікала паніку — многія пачалі хвалявацца, што без рэцэптурнага бланка не змогуць набыць нават аскарбінавую кіслату. Для таго, каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся за тлумачэннямі да загадчыцы Цэнтральнай раённай аптэкі №111 Міёрскага раёна Н.П. Гарбачонак.


—Ніна Пятроўна, якім дакументам рэгулююцца новыя правілы выдачы лекаў?
—Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 5 чэрвеня 2012 года №55 "Аб усталяванні пераліку лекавых сродкаў, якія рэалізуюцца без рэцэпта ўрача".

 

—У чым яе сутнасць?
—Дакумент змяшчае пералік лекаў, якія адпускаюцца па рэцэптурным бланку і без яго. Гэты спіс дасканала распрацаваны, усе прэпараты пададзены ў алфавітным парадку, таму знайсці ў ім патрэбны вельмі проста.
Таксама пастановай вызначана норма выдачы лекавых сродкаў. Так без рэцэпта ўрача адпускаецца не больш за 50 доз, або не больш за адну ўпакоўку, калі яна ўтрымлівае такую колькасць доз. Згодна пераліку, прыкладна 40% лекаў можна набыць выключна па рэцэпце, што для нас не ў навінку, бо жорсткі кантроль за продажам прэпаратаў, асабліва псіхатропных, наркатычных і залічаных у спіс А, ажыццяўляўся і раней.

 

—Многія аднесліся да новаўвядзенняў неадназначна, ці ёсць падставы для хвалявання?
—Некаторыя памылкова лічаць, што зараз па рэцэпце будуць прадавацца ледзь не ўсе лекі, аднак гэта абсалютна не так. Адзінае важнае змяненне: некаторыя лекавыя сродкі, якія карысталіся шырокім попытам, унесены ў спіс рэцэптурных.
Так цяпер дымедрол можна набыць толькі па рэцэпце, не больш за дзве ўпакоўкі. З шырокага доступу выключаны таксама абязбольвальны піралгін. Бісапралол, канкор і леркамэн, якія набывалі пры гіпертанічных захворваннях, таксама можна купіць толькі з дазволу ўрача. Супрацьпрастудны кленбутэрол-лекавы сродак з анабалічнай актыўнасцю, таму будзе выпісвацца толькі на бланках жоўтага колеру.
Разам з тым амаль уся група нестэроідных супрацьзапаленчых лекаў, якая прымяняецца для лячэння апорна-рухальнага апарата, адпускаецца без рэцэпта.

 

—А чым лячыцца ў сезон грыпу і прастуд?
—У групе антыбіётыкаў змены мінімальныя. Па-ранейшаму свабодна можна купіць ампіцыллін у таблетках, амоксіцыллін, амаклаў, амоксікар, а вось тэтрацыклін і антыбіётыкі шырокага спектра дзеяння-цэфазалін, цэфалексін, цэфтрыаксон, цэфатаксім-толькі па рэцэпце.

 

—Ніна Пятроўна, чым абумоўлены такія абмежаванні?
—Прымаемыя меры накіраваны на абмежаванне бескантрольнага самалячэння, якое ўяеўляе шкоду для здароўя. Самастойнае лячэнне прывяло да шматлікай лекавай устойлівасці: сухотаў, развіццё рэзістэнтнасці да антыбіётыкаў, росту алергічных захворванняў і гарманальных парушэнняў.

 

—А што наконт рэцэптаў?
—Тут таксама ёсць асобныя нюансы: цяпер на адным рэцэптурным бланку можна выпісаць толькі адзін лекавы сродак. Выключэнне — антыбіётык і растваральнік для яго. У астатніх выпадках-два лекі, два рэцэпты. Таксама раней у аптэцы бланкі вярталіся пакупніку, цяпер застаюцца ў нас для захоўвання на працягу месяца.

 

—Дзе можна атрымаць кансультацыю наконт уведзеных змяненняў?
—Звяртайцеся ў любую аптэку. У кожнага нашага калегі пад рукой гэты пералік, таму заўсёды можна запытацца ці ёсць у вольным продажы пэўны прэпарат. Прыходзьце або тэлефануйце, і мы абавязкова адкажам на ўсе пытанні.
—Дзякуй за разгорнутыя адказы!


Гутарыла Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта