Авторизация
 

Лепш не пачынаць, каб не шкадаваць

Лучше не начинать, чем жалеть Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце кураць 1,1 мільярда чалавек. Да 2020 года курэнне стане прычынай 1/3 смерцяў сярод дарослага насельніцтва.
Шкоду, якую чалавек сам наносіць сабе праз курэнне, даўно даказалі шматлікія даследаванні. Арганізм курыльшчыка слабей супраціўляецца захворванням, могуць з'явіцца злаякасныя новаўтварэнні. Асабліва шкоднае табакакурэнне для жанчын, дзяцей і падлеткаў. Пакутуюць блізкія курыльшчыкаў, бо вымушаны дыхаць паветрам, у якім утрымліваюцца прадукты распада табака.

 

З часам у курыльшчыка фарміруецца нікацінавы сіндром. Ён мае тры стадыі. На пачатковай курэнне носіць сістэматычны характар. Чалавека цяне закурыць, пры гэтым паступова павялічваецца колькасць выкураных цыгарэт. Практычна ўсе курыльшчыкі адзначаюць павышэнне працаздольнасці, паляпшэнне самаадчування. На гэтым этапе фізічная цяга да табакакурэння адстунічае і можна адмовіцца ад шкоднай звычкі. Аднак з кожнай новая цыгарэтай успрымальнасць да нікаціну расце. Працягласць стадыі-3-5 год.

 

Падчас хранічнай стадыі курэнне з'яўляецца назойлівым жаданнем. Толькі прачнуўшыся, курыльшчык хапаецца за цыгарэту, каб пазбавіцца ад дыскамфорту. Для гэтага этапу характэрныя ранішні кашаль, грубы голас, з'яўленне бранхіту, боляў у вобласці страўніка і сэрца, змяненне пульса, ваганні артэрыяльнага ціску, шум і цяжар у галаве, парушэнне сну, раздражняльнасць, зніжэнне працаздольнасці. Хранічная стадыя працягваецца ад 5 да 15 гадоў. У гэты перыяд кінуць курыць можна толькі пасля моцнага стрэсу, прычынай якога сталі цыгарэты. Напрыклад, рак або перадрак.

 

На позняй стадыі талерантнасць да нікаціну падае. Курэнне ўжо не выклікае задавальнення, носіць аўтаматычны, запраграмаваны характар. Ускладняюцца захворванні сардэчна-сасудзестай сістэмы і лёгкіх, з'яўляюцца прыкметы перадраку і раку. Адзначаюцца павышаная раздражняльнасць, вяласць, нізкая працаздольнасць, дрэнны сон. Кінуць курыць на гэтай стадыці практычна нікому не ўдаецца.

 

У кожнага курыльшчыка стадыі нікацінавага сіндрому развіваюцца індывідуальна і залежаць ад наступных прычын: пачатак курэння, узрост, пол, фізічнае развіццё. Балюча бачыць на вуліцах школьніц з цыгарэтамі, якія ўжо не звяртаюць увагі на прахожых і настаўнікаў. Мозг аднаго чалавека здольны вырашаць задачы стагоддзя, а іншага-не можа ўсвядоміць, якую шкоду ён наносіць сабе і блізкаму акружэнню.
Лепшы спосаб адмовіцца ад цыгарэт — увогуле іх не спрабаваць.

 

Таццяна СІНЯЎСКАЯ, урач агульнай
практыкі Дзісенскай БСД.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта