Авторизация
 

Хадзьба і сэрца

Ходьба и сердце Эксперыменты паказваюць, што нерухомы лад жыцця — цяжкая нагрузка, якая рэзка пагаршае дзейнасць сэрца і ўсяго арганізма. Працяглая адсутнасць руху прыводзіць да змяншэння аб'ёму крыві і павышэння яе вязкасці, пагаршэння крыватоку ў сасудах галаўнога мозга і паслаблення работы сэрца. Фізічная актыўнасць — самая важная ўмова нармальнай дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы. Невыпадкова маларухомы лад жыцця прызнаны навукоўцамі адным з найбольш небяспечных фактараў рызыкі ішэмічнай хваробы сэрца і такіх яе праяў, як інфаркту міякарда.


Часцей за ўсё людзі звяртаюць увагу на праблемы свайго арганізма са спазненнем. Аднак за сэрцам трэба сачыць заўсёды, бо гэтая мышца працуе кругласутачна і больш за астатнія органы пакутуе ад рэгулярных стрэсаў і шкодных звычак.


Сучаснаму чалавеку задаволіць патрэбу ў руху не так проста. Усё больш аблягчаецца быт і работа, а штодзённая ранішняя зарадка праблему не вырашае. Неабходныя больш інтэнсіўныя і лёгка дазіруемыя нагрузкі. Цудоўны сродак усіх часоў і народаў ад мноства хвароб — хадзьба. Сардэчныя нагрузкі незамяняльныя ў рытме сучаснага жыцця, бо менавіта яны прыводзяць нас у тонус і падтрымліваюць імунітэт штодня. Прыемна, што з кожным годам узрастае колькасць прыхільнікаў трэніровачнай хадзьбы. У нашы дні яна стала дзейсным сродкам умацавання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Карысць ад заняткаў хадзьбой проста неацэнная. Пешаходныя прагулкі як від фізічных практыкаванняў прыцягальныя не толькі дзякуючы іх цудоўнаму ўздзеянню на стан здароўя, але і таму, што яны вельмі простыя для выканання. Для таго, каб хадзіць пешшу, не трэба спецыяльнай падрыхтоўкі ці ведаў. Хадзьба дапамагае дасягнуць добрай фізічнай формы, палепшыць кровазварот мышц, лёгкіх, галаўнога мозга і сэрца, павысіць тонус арганізма, палепшыць настрой, умацаваць імунітэт.


Хадзіць можна столькі, колькі захочацца. Нават 10-хвілінная прагулка карысная для арганізма. Аднак лепш займацца ёй некалькі разоў на тыдзень хаця б па 30 хвілін, прытрымліваючыся пры гэтым адносна хуткага тэмпу. Зрабіць першы крок на шляху да здароўя, добрага самаадчування і даўгалецця вельмі проста.

 

В. КУДРАЎЦАВА, урач-бактэрыёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 619
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 715
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 891
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 662
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта