Авторизация
 

Вакцынацыя патрэбна!

Вакцинация необходима! Грып працягвае заставацца найбольш масавым інфекцыйным захворваннем у свеце: складае 95% ад усіх інфекцыйных захворванняў і ахоплівае да 30% насельніцтва. Ён з'яўляецца прычынай многіх ускладненняў і абвастрэнняў. А найбольш эфектыўны метад прафілактыкі — вакцынацыя. Яна патрабуе ў 3-4 разы менш сродкаў, чым лячэнне грыпу і яго ўскладненняў, значна памяншае часовую непрацаздольнасць, даступная, бяспечная для дарослых, дзяцей з 6-месячнага ўзросту, цяжарных жанчын.


Спецыялісты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя штогод у красавіку-маі даюць рэкамендацыі па тыпах вірусаў, якія неабходна ўключыць у склад вакцыны. І яна ў розных вытворцаў не адрозніваецца. Дазваляе прыкладна 20-25 чалавекам са 100 прышчэпленых набыць дадатковую абарону і ад іншых рэспіраторных вірусных інфекцый.
Надзейнасць сфарміраванай пасля вакцынацыі абароны залежыць ад многіх фактараў (узросту, стану здароўя, індывідуальных асаблівасцяў), але ў сярэднім са 100 прышчэпленых 70-98 будуць абаронены, а калі 2-30 і захварэюць, то ў лёгкай форме і без ускладненняў.
Грып небяспечны для ўсіх, але асабліва для маленькіх дзяцей, пажылых, тых, хто мае хранічныя захворванні, цяжарных. Жанчынам мэтазгодна вакцыніравацца да цяжарнасці ці ў час 2-3-га трыместра.


Грып актуальны і для асоб, якія кантактуюць з мноствам людзей.
Праз 14-21 дзень пасля прышчэпкі развіваецца імунітэт, які забяспечвае абарону ад грыпу на працягу 6-12 месяцаў.
Сёлета ў нашым раёне запланавана правесці прафілактычныя прышчэпкі ў 41,3% насельніцтва (8922 чалавекі), у тым ліку за кошт рэспубліканскага бюджэту — 13,06% (2822 чалавекі), мясцовага — 19,03% (4110 чалавек), сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў — 8,93% (1930 чалавек), асабістых сродкаў грамадзян — 0,28% (60 чалавек).
Сярод груп рызыкі, якіх трэба імунізаваць за кошт рэспубліканскага бюджэту, — медыцынскія работнікі, дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 год, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і з устаноў з кругласутачным знаходжаннем, асобы старэй за 65 гадоў, цяжарныя, людзі з імунадэфіцытам.
Сродкі з мясцовага бюджэту накіроўваюцца на імунізацыю работнікаў сферы бытавога абслугоўвання, адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, транспартных арганізацый, служб па забеспячэнню жыццядзейнасці і бяспекі дзяржавы.
Імунізацыя супраць грыпу ўжо ідзе. Зрабіць прышчэпку можна ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства, у выязных спецыялізаваных брыгад пры наведванні імі сельскагаспадарчых калектываў.

 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,
галоўдзяржсанурач раёна,
Алена ТАНКАВІД, загадчык аддзела эпідэміялогіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта