Авторизация
 

Вакцынацыя пачалася

З верасня ў раёне пачалася бясплатная вакцынацыя ад грыпу дзяцей з 6 месяцаў да 3 гадоў. Малышам да 6 месяцаў такую прышчэпку не робяць, у той жа час рызыка ўскладненняў захворвання ў іх вышэй, чым у старэйшых дзяцей. Таму, каб засцерагчы самых маленькіх, вакцыніравацца павінны ўсе члены сям'і і людзі, якія ажыццяўляюць за імі догляд.

 

Толькі такім чынам найбольш эфектыўна можна засцерагчыся ад грыпу і вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Прышчэпку неабходна зрабіць да канца лістапада, іншымі словамі, да пачатку эпідэміі. Масавая імунізацыя дарослых пачнецца з 25 верасня. Для выпрацоўкі імунітэту спатрэбяцца 2-3 тыдні. Вакцыніравацца неабходна штогод, бо вірус мяняецца і прыстасоўваецца да вакцын. Таму вучоныя распрацоўваюць новыя віды. Рызыка захварэць грыпам і ВРВІ у непрышчэпленых у 6,4 разы вышэй. Нават захварэўшы, вы лёгка перанясеце інфекцыю без ускладненняў.

 

Для вакцынацыі звяртайцеся ў любую амбулаторна-паліклінічную ўстанову па месцы жыхарства. Спачатку праводзіцца медыцынскі агляд урачом. У нашым раёне бясплатная прышчэпка супраць грыпу праводзіцца вакцынай "Флюваксін". Яна выкарыстоўваецца на працягу чатырох гадоў і ўжо даказала сваю эфектыўнасць і бяспечнасць. За ўвесь час не зарэгістравана ніводнай сур'ёзнай пабочнай рэакцыі.

 

У Міёрскім раёне супраць сезоннага грыпу плануецца вакцыніраваць каля 40% насельніцтва за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мясцовага, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый і асабістыя грошы грамадзян. На першым месцы людзі, якія ўваходзяць у групы высокай рызыкі небяспечных наступстваў захворвання грыпам, а таксама дзеці ў садах, школах, работнікі сферы абслугоўвання, устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, транспарта.

Паважаныя жыхары раёна! Прыслухайцеся да спецыялістаў: абавязкова зрабіце прышчэпку супраць грыпу і тады вы захаваеце сваё здароўе і засцеражэце сваіх блізкіх ад інфекцыі. Вакцынацыя — лепшае рашэнне праблемы.

 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ,

галоўны санітарны ўрач Міёрскага раёна.

Людміла ДУЛІНСКАЯ,

адказны па ФЗЛЖ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта