Авторизация
 

Вада карысная, калі чыстая

Наша здароўе ў многім залежыць ад якасці вады, якую мы п'ём. Яна іграе ў жыцці чалавека вялікую ролю: цыркулюе кісларод і пажыўныя рэчывы па клетках, перапрацоўвае іх у энергію; ахоўвае органы і змякчае механічныя ўздзеянні на іх; рэгулюе цеплаабмен арганізма з навакольным асяроддзем і падтрымлівае пастаянную тэмпературу цела; увільгатняе ўдыхаемае і выдыхаемае намі паветра; выводзіць шлакі з арганізма.

 

Вельмі важна перыядычна правяраць ваду з калодзежаў на ўтрыманне нітратаў. Зрабіць гэта можна ў лабараторыі ДУ "Міёрскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі". Поўны хімічны і бактэрыялагічны аналіз каштуе 72438 рублёў, вызначэнне ўтрымання нітратаў, нітрытаў і аміяку — 8980 руб.

 

Недахоп вады ў арганізме мае сур'ёзныя наступствы. Страта 1,5% яе ад масы цела чалавека выклікае моцную смагу, 5-7% — даводзіць да стану непрытомнасці, пры 10-15% губляецца глытальны рэфлекс, узнікаюць галюцынацыі, а 14-19% небяспечныя для жыцця.

Для захавання маладосці і здароўя чалавек павінен выпіваць у сярэднім 2-3 літры вадкасці ў суткі. Аднак адказаць адназначна на пытанне, якая вада лепш, немагчыма. Ужыванне артэзіянскай і крынічнай, канешне ж, больш карыснае, чым водаправоднай або калодзежнай. Бо глыбінныя воды чыстыя ад прыроды, яны маюць збалансаваны хімічны склад. Іх не хларыруюць і не ачышчаюць.

 

Аднак у наш час гарантаваць нязменную якасць вады з любой крыніцы, нават самай аддаленай ад забруджанай мясцовасці, вельмі цяжка. Разам з ліўнямі і паводкамі з палёў у грунтовыя воды трапляюць мінеральныя ўгнаенні і пестыцыды, якія ўплываюць на іх якасць.

Вада ўтрымлівае мінеральныя рэчывы. Самая вялікая іх колькасць знаходзіцца ў падземных збудаваннях. У калодзежнай і свідравіннай вадзе ўтрымліваюцца солі калію, магнію, сульфаты, хларыды. Яны іграюць важную ролю ў жыцці чалавека. Калі аналіз паказаў, што паказчыкі ў норме, ачышчаць ваду ад іх не трэба.

 

Утрыманне хімічных рэчываў у вадзе рэгламентуецца Санітарнымі нормамі і правіламі 10-124 РБ 99 "Гігіенічныя патрабаванні да якасці вады цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння. Кантроль якасці".

Найбольш схільныя да змянення хімічны склад і бактэрыялагічныя паказчыкі пітной вады ў калодзежах. Асабліва пагаршаецца яе якасць вясной і ў перыяд дажджоў.

 

У калодзеж трапляе вада з верхніх ваданосных слаёў. А яны амаль усюды забру-джаны нафтапрадуктамі, цяжкімі металамі, актыўнымі рэчывамі. Існуе вялікая рызыка заражэння рознымі мікраарганізмамі.

Вельмі важна правільна выбраць месца для ўладкавання калодзежа. Лепш за ўсё выкапаць яго на ўзвышаным участку, які не падтапліваецца падчас паводак і моцных ліўняў, далёка ад выграбных ям, жывёльных двароў і на адлегласці не менш за 20 м ад сцёкавых канаў.

 

Каб у калодзеж не траплялі паверхневыя забруджаныя воды, зруб павінен узвышацца над зямлёй прыкладна на 1 м. Вакол неабходна пакласці слой тлустай, добра прымятай і ўтрамбаванай гліны на глыбіню 2 м і шырыню 0,5 м. Гэта "гліняны замок", на ім робяць адмостку — бетонны насціл з ухілам у бок ад калодзежа.

Важная умова, якая забяспечвае добрую якасць калодзежнай вады — правільная эксплуатацыя. Пасля таго, як закончылі будаўніцтва калодзежа або доўга ім не карысталіся, неабходна дэзінфекцыя. Перад гэтым трэба адкачаць ваду, вынесці бруд і абавязкова апрацаваць сценкі 3%-ым растворам хлорнай вапны.

 

Пры карыстанні агульным калодзежам забараняецца выкарыстоўваць асабістае вядро. Вядомыя выпадкі, калі людзі, у кватэры якіх жылі хворыя, чэрпаючы ваду сваім вядром, заносілі ўзбуджальнікаў брушнога тыфу, дэзінтэрыі і іншых кішэчных інфекцый. А потым хварэлі ўсе, хто яе піў.

Зімой дарогі пасыпаюць пясчана-солевай сумессю, і калі калодзеж размешчаны непадалёку, яна трапляе ў ваду. Забру-джванне адбываецца і пасля прымянення мінеральных і арганічных угнаенняў. Калій і фосфар бяспечныя для калодзежаў, зямля іх затрымлівае. А вось азот трапляе ў ваду, таму часта тут бывае шмат нітратаў, нітрытаў і амонію. У прыватным сектары азот трапляе ў кало-дзеж з гною і кампосту.

 

Калі доўгі час ужываць у ежу прадукты і піць ваду з высокім утрыманнем нітратаў, гэта выклікае метымаглабінэмію, адмоўна ўплывае на нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы, на развіццё эмбрыёна. Імгненнага таксічнага ўздзеяння нітраты не робяць.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя бяспечнай дозай нітратаў лічыцца да 5 мг на 1 кг вагі. Калі ў арганізме іх больш за 1 г, гэта несумяшчальна з жыццём. Асабліва небяспечныя нітраты для грудных дзяцей, у іх дапушчальная норма — не больш за 50 мг.

 

Калі ў вашай мясцовасці няма экалагічна чыстых крыніц вады, ужывайце бутыляваную. У вытворцы абавязкова павінны быць дакументы аб яе якасці і бяспецы. І памятайце, ваша здароўе ў вашых руках!

 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, галоўны ўрач ДУ "Міёрскі РЦГЭ".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта