Авторизация
 

Флюараграфія папярэдзіць

Сухоты — гэта інфекцыйнае захворванне, якое пашкоджвае ўсе органы, часцей за ўсё лёгкія. Кожны год з-за гэтай інфекцыі ў свеце гіне прыкладна 3 млн. чалавек, а становяцца хворымі 8-10 мільёнаў.

 

У апошнія гады дасягнуты значны прагрэс у змяншэнні колькасці захворванняў на сухоты і смерці ад іх: смяротнасць у свеце знізілася больш чым на 40%. Так, у мінулым годзе у Міёрскім раёне паменела выпадкаў у 1,6 раза да ўзроўню 2012-га.

Аднак нягледзячы на лепшыя паказчыкі, праблема не знікла. Узбуджальнікам сухотаў з'яўляецца мікрабактэрыя або палачка Коха. Крыніца заражэння — хворыя з актыўнай формай сухотаў лёгкіх. Пры кашлі, размове, чханні яны выдзяляюць у паветра вялікую колькасць бактэрый, якія доўгі час застаюцца ў дрэнна праветрываемым памяшканні і потым трапляюць у арганізм. Аднак, трэба адзначыць, што верагоднасць захварэць на актыўныя сухоты ў здаровага чалавека складае толькі 5-10%.

 

Хвароба ўзнікае не адразу — да моманту развіцця інфекцыі можа прайсці як некалькі дзён, так і некалькі месяцаў. Вялікую групу рызыкі складаюць людзі з аслабленай імуннай сістэмай, што адбываецца з-за недастатковага або непаўнацэннага харчавання, ужывання таксічных прадуктаў, наяўнасці спадарожных захворванняў, стрэсаў.

 

Аснову прафілактыкі сухотаў складаюць правільны рэжым працы, рацыянальнае і збалансаванае харчаванне, адмаўленне ад курэння, наркотыкаў і спіртных напояў, прыём полівітамінаў у вясенні перыяд, заняткі фізічнай культурай, здаровы лад жыцця. Важную ролю адыгрываюць прышчэпкі.

 

Вельмі важна прытрымлівацца прафілактычных мер у месцах распаўсюджання інфекцыі, каб прадухіліць перадачу бактэрый ад хворых здаровым. Перш за ўсё, гэта захаванне правілаў асабістай гігіены — у хворага павінны быць асобны пакой, свой ложак, посуд і ручнік. Неабходна некалькі разоў на дзень праветрываць памяшканне, сістэматычна праводзіць вільготную ўборку, не радзей за раз у месяц — генеральную, з выкарыстаннем дэзінфіцыруючых сродкаў.

 

Першымі прыкметамі сухотаў з'яўляюцца: працяглы кашаль — сухі або з макротай (больш за 3 тыдні), часам з крывёй, страта апетыту, зніжэнне масы цела, агульнае недамаганне, слабасць, санлівасць, патлівасць, пагаршэнне працаздольнасці, стомленасць, перыядычнае павышэнне тэмпературы цела, болі ў грудзях.

 

Самы надзейны сродак выявіць хваробу на ранніх стадыях — флюараграфічнае (або рэнтгеналагічнае) і бактэрыялагічнае даследаванні. Рэгулярныя агляды — гэта надзейны і бяспечны метад выяўлення сухотаў лёгкіх і іншых захворванняў грудной клеткі.

 

Рамуальд МАЛІНОЎСКІ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта