Авторизация
 

Калектыўны клопат пра асабістае здароўе

На пасяджэнні раённага савета па дэмаграфічнай бяспецы, якое прайшло 20 студзеня, прааналізавана работа па ўмацаванні здароўя і павелічэнні працягласці жыцця насельніцтва на Міёршчыне ў 2013 годзе.

 

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні райвыканкама Марыя Мікалаеўна Баніфатава завастрыла ўвагу прысутных на смяротнасці ў працаздольным узросце, яна склала 8,2 выпадкаў на 1000 насельніцтва. У чым прычыны такой сітуацыі, і што рабіць, каб не дапусціць росту гэтага паказчыка?

 

Галоўны ўрач УАЗ "Міёрская ЦРБ" Алена Фёдараўна Сівая прывяла наступныя лічбы: у раёне пражывае 21982 чалавекі, у тым ліку 17973 дарослыя і 4009 дзяцей. Мужчын — 10272, жанчын — 11710. Пенсіянераў — 6722, з іх 66,9% людзі старэй 65 гадоў. Сельскія жыхары складаюць 55,5% ад агульнай колькасці насельніцтва, гарадскія — 44,5%. На працягу апошніх трох гадоў адзначаецца станоўчая дынаміка нараджальнасці: у мінулым годзе з'явілася на свет 246 дзяцей. Аднак паказчык агульнай смяротнасці застаецца стабільна высокім: памерла 347 чалавек, з іх 98 — у працаздольным узросце, што на 7,7% больш у параўнанні з 2012-ым.

 

Сярод прычын смяротнасці працаздольнага насельніцтва на першым месцы знешнія. 11 чалавек не стала ў выніку суіцыду, па 1 — ад забойства і пасля транспартнага здарэння, 7 памерла ад іншых траўм, 6 атруціліся алкаголем і 1 — інсектыцыдам. Усяго 31 чалавек, сярэдні ўзрост якіх 45,5 гадоў. З гэтых асоб 29 — злоўжывалі алкаголем, 12 нідзе не працавалі.

На другім месцы сярод прычын смяротнасці ў працаздольным узросце — хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, у выніку якіх памерла 29 чалавек ці 29,6%, з іх 15 — ад вострай паталогіі (інфаркт галаўнога мозга і гемарагічны інсульт), 14 — ад хранічнай. І зноў 15 злоўжывалі алкаголем.

На трэцім месцы — анкалогія. З дыягназам "рак" памерла 18 чалавек ці 18,4%.

 

Каб знізіць смяротнасць у працаздольным узросце, галоўнай задачай медыцынскай службы А. Ф. Сівая лічыць своечасовую дыягностыку паталогій і якаснае іх лячэнне. Пастаяннай з'яўляецца работа па выяўленні асоб, якія злоўжываюць алкаголем, і іх аздараўленне. За 2013 год накіраванна на кадзіраванне 218 чалавек, прайшлі яго 199, з іх 64 утрымалася ад ужывання спіртных напояў больш за 3 месяцы. Сітуацыя сведчыць, што адным прымусам з алкагалізацыяй справіцца складана, трэба дастукацца да свядомасці людзей і абудзіць у іх уласнае жаданне стаць на шлях выпраўлення. У тым вялікая роля індывідуальнай работы з насельніцтвам, інфармацыйна-асветніцкай, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі.

 

На пасяджэнні ішла размова і пра меры па папярэджанні пажараў і гібелі людзей. Як адзначыў начальнік РАНС С. У. Слізень, яго падначаленыя сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзяць падворныя абходы, займаюцца асветніцкай работай з нядобранадзейнай катэгорыяй грамадзян, супрацоўнічаюць з раённай газетай, выступаюць на радыё.

У паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне важная зацікаўленасць працоўных калектываў. Кіраўнікі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў павінны садзейнічаць аздараўленню падначаленых, умацаванню дысцыпліны, парадку, павышэнню ролі маральнага выхавання. Для таго, каб папярэдзіць заўчасную гібель людзей, неабходна кантраляваць праходжанне медыцынскіх аглядаў работнікамі калектываў.

 

Раённы савет па дэмаграфічнай бяспецы паставіў перад усімі структурамі і органамі задачы  больш актыўна працаваць з сацыяльна слабай катэгорыяй грамадзян, праводзіць прафілактычную работу з непрацуючымі, якія злоўжываюць алкаголем, і далучаць іх да працоўнай дзейнасці. Часцей арганізоўваць дні здароўя, абмяжоўваць гандаль спіртнымі напоямі. Працягваць работу па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў. Медыцынскім работнікам неабходна лепш дыягнаставаць захворванні і якасна іх лячыць.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта