Авторизация
 

Піце на здароўе!


За час святаў не толькі страўнік, але і ўвесь наш арганізм, адчуў на сабе дадатковую нагрузку ў выглядзе шматлікіх застолляў і збою прывычнага рытму жыцця. У выніку — адчуванне цяжару і слабасці. Прыйшла пара прывесці сябе ў нармальны стан. Прапануем вашай увазе пералік напояў, якія "рэаніміруюць" арганізм і стануць добрымі памочнікамі ў вяртанні былой бадзёрасці і лёгкасці.

 

Чай

 

Гэты напой проста незаменны, бо з яго дапамогай вы выведзеце таксіны і іншыя шкодныя рэчывы з арганізма. Так, чай з дзьмухаўцоў ачысціць печань і кроў, імбірны — выведзе таксіны, мятны — паклапоціцца пра страўнік,а зялёны — знізіць халестырын.

 

Напой з лімона і перцу чылі

 

Асноўнае ўздзеянне гэты напой акажа на ачышчэнне страўніка і зніжэнне вагі цела. У 250 мілілітраў вады дадайце сталовую лыжку свежавыціснутага лімоннага соку, чайную лыжку сіропу шыпшыны і крыху перцу чылі. Каб эфект быў лепшым, сумесь неабходна ўжываць на працягу ўсяго дня.

 

Журавінавы сок

 

Ён паляпшае абмен рэчываў у арганізме, у выніку чаго тлушчы пераўтвараюцца ў энергію, неабходную арганізму для розных відаў дзейнасці. Каб дасягнуць найлепшага эфекту, вы павінны ўжываць ад 1 да 1,5 літра соку ў дзень. Гэта не толькі паспрыяе зніжэнню вагі, але і ачысціць арганізм ад нікаціну і алкаголю прыкладна за чатыры дні.

 

Сок капусты

 

Ён добра ўздзейнічае на печань і паляпшае працэс стрававання. Таксама вельмі карысны суп са свежай капусты. Яго можна змяшаць з іншай садавінай і гароднінай — такімі ж эфектыўнымі ў барацьбе з таксінамі з'яўляюцца морква і грушы.

 

Халодная вада

 

Цікава, аднак яна таксама цудоўна дапамагае ў ачышчэнні і прамыванні арганізма ад шкодных рэчываў. Выпіваючы 8-10 шклянак халоднай вады ў дзень, вы прымушаеце арганізм траціць шмат калорый на "падагрэў". Асноўную колькасць вады рэкамендуецца прымаць у першай палове дня, а выпітая на пусты страўнік шклянка паскорыць абмен рэчываў.

 

Падрыхтавала Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта